Такім чынам, ніжэй размова пойдзе аб выпрацоўцы, назапашванні, захаванні, размеркаванні і аддачы сваёй энергіі – энергіі сонца. Усе толькі што пералічаныя назоўнікі залежаць ад дзеясловаў, якім на сёння вы аддаеце перавагу. Рака жыцця цячэ поўнаводней тады, калі вы займаецеся любімай справай. У гэтым заключаны парадокс: здавалася б, раз я працую – я павінна расходаваць дар Ра. Ды не, сілы пакідаюць мяне тады, калі займаюся нялюбай справай, калі ж рабіць з душой, сілы, наадварот, прыбываюць. Так, працуючы над кнігай, я станаўлюсь мацней, а выкладаючы ў школе, за рэдкім выключэннем, слабну. Чаму так? Усё проста. Тут дзейнічае закон захавання энергіі: сколькі ты яе страціш, столькі і прыбудзе. Аддаючы сябе без астатку пісьменніцкай справе, я адчуваю як мяне літаральна захлёствае цяпло і святло сонечных промняў знутры. Зберагаючы ж сілы для работы пасля работы і таму не выкладваючыся на поўную катушку ў школе, я мала і атрымліваю наўзамен. А калі б так не рабіла? Калі б аддавала ўсе сілы, не шкадуючы сябе ні на гран, выплёсквала ўсю сваю душу да апошняй кроплі не толькі падчас заняткаў тым, да чаго душа ляжыць, а і на рабоце, і дома, у адносінах да сваёй сям'і? Што б тады? Па законах фізікі я б стала яшчэ энергічней, жывей! Значыць, цяпер я так буду рабіць далей. Тым больш, пры перавыдатку заўсёды можна ўключыць паслухаць прыемную музыку, прагуляцца па лесе і падыхаць чыстым паветрам, пазагараць на пляжы, проста прылегчы адпачыць – усё гэта будзе садзейнічаць аднаўленню фізічных і душэўных сіл.
Захоўваць частку сваёй моцы трэба на выпадак непрадбачаных расходаў. Гэта практычна так жа, як лепш мець, чым не мець толіку грошай на сваім банкаўскім рахунку. Займацца назапашваннем можна двума спосабамі: пакідаючы нерастрачанымі да канца свае сілы ўнутры арганізма або звонку. Звонку – значыць скідваючы рэшту накопленага за дзень або ноч на месца, якое можна ўмоўна акрэсліць устойлівым злучэннем «чырвоны кут». Сэнс прамоўленых слоў усім добра вядомы, я ўдакладню толькі, што «чырвоны кут» можа складацца не абавязкова з абразоў, а з любых твораў мастацтва, іншых рэчаў, нават з усяго дома або кватэры, з краіны, дзе нарадзіўся і вырас, з планеты Зямля або нават з Сусвету цалкам. Асэнсавана ахвяраваўшы частку душы таму, чаму лічыце патрэбным, вы потым, калі ўзнікне патрэба, зможаце забраць падоранае назад, забярэце аўтаматычна, варта толькі прысесці на