– Прабачце! Вы можаце купіць яго. – сказала Каця, паказаўшы рукой у бок торту, саступаючы яго Толю. – Я выбяру іншы.
Каця разумела, што гэты малады чалавек мог зайсці першым у кандытарскую і купіць гэты торт, калі б не адчыніў дзверы, не прапусціў яе наперад.
Толя ўважліва слухаў, што казала Каця, ён глядзеў на прыгожую дзяўчынку, на яе чароўныя вочы. Яго цікавасць да торту паступова знікала. Толя застыў на імгненне.
– Вы мяне чуеце? – з усмешкай спытала Каця.
– Не, што вы…гэта значыць, так, чую! Гэта ваш торт, а я ўжо абраў сабе іншы – раптоўна адказаў Толя.
Ён нявольна паказаў на першы трапляючыйся торт, пасля хутка павярнуў галаву назад да Каці і зноў стаў глядзець ёй у вочы. Каця ўсміхнулася і адвярнулася да касы, каб аплаціць куплю.
Толя не хацеў адпускаць з-пад увагі выдатную Кацю, ён паспяшаўся сам дастаць торт з халадзільніка і паставіць яго на вагі. Дастаў грошы.
– Я бяру гэты! Дзякуй. Бяз рэшты! – сказаў Толя прадаўцу.
За яго спіною, Каця ўжо павольна адкрывала левай рукой дзверы ўстановы, а ў правай руцэ яна трымала торт. У адчыненыя дзверы заляталі свежыя пары паветра і шум недалёкіх праязджаючых машын. Толя хутка ўзяў свой торт, стаў трымаць яго перад сабой і выйшаў услед за Кацяй на вуліцу.
Надвор'е было па-сапраўднаму вясновае, прыемнае. Сонца мякка грэла зямлю. Ляніва дзьмуў вецер. Удалечыні праглядаліся цёмна-сінія хмары. На вуліцах стала больш зялёнага колеру.
– Пачакай! – сказаў Толя і тут жа ўстаў перад Кацяй, перагарадзіўшы ёй шлях.
Яны спыніліся каля тратуара.
– Можа пазнаёмімся? Мяне клічуць Толя! – прадставіўся ён.
– Мяне Каця. – сарамліва вымавіла, з усмешкай, яна.
Каця валодала прывабнай знешнасцю. У яе маленькія і тонкія вусны, вялікія зялёныя вочы, прыгожа абмаляваны нос. У яе добрае сэрца. З ёй заўсёды лёгка. Яна не ўпершыню была агорнутая ўвагай, але гэта было нешта іншае, перад Толяй яна станавілася нясмелай і старалася не падаваць гэтага выгляду.
– Я хачу цябе праводзіць! – сказаў Толя.
– Я не супраць! – адказала яму Каця.
Яна была агаломшаная тым, як хутка яна адказала яму. Каця заўсёды асцярожнічала з хлопцамі. Але з ім, яна паводзіла сябе па-новаму, ва няўласцівай сабе манеры.
Яны ішлі па шэрым тратуары, часам не думалі аб чым гавораць, нібы знаходзіліся ў адключцы. Размовы ўсё больш ішлі ад Толі, Каця саромелася казаць першай, але адважна падтрымлівала яго ў адказ словамі. Перад тым як развітацца, Толя прапанаваў ёй заўтра сустрэцца, больш даведацца адзін пра аднаго. Каця была не супраць яго прапановы і бяз роздумаў пагадзілася. Усе пачуцці, што нарынулі на іх сэрцы, усялялі ўпэўненасць у вырашэнні іх учынку.