Спробы ўспомніць, што ж са мной здарылася і дзе я дакладна цяпер знаходжуся не ўвянчаліся поспехам. Я змог зрабіць здагадку, што гэта з-за моцнага ўдару па галаве, мая памяць стала мяне падводзіць. Па мне было відаць, што я моцна пацярпеў. Вядома, назіраючы за сваім самаадчуваннем і прасторай вакол сябе, пытанняў станавілася ўсё больш. Хто ж аказаў першую медыцынскую дапамогу? Дзе я знаходжуся? Гэтыя пытанні мяне хвалявалі ў першую чаргу.
– Ёсць тут хто? – спакойным голасам прамовіў я ў бок адкрытых дзвярэй.
Услухоўваючыся ў кожны шоргат унутры і па-за карабля, я чакаў адказ.
– Эй? – крыху гучней вымавіў я і скрывіў твар ад галаўнога болю.
Побач працягвалі страляць іскры з правадоў. З-за сцен даносіўся шум калышучых зялёных галінак.
Я павольна, з цяжкасцю падняўся на ногі. Першыя хвіліны стаяць было нязручна, але паступова цела, як і прытомнасть, абвыкала да ўсяго, што рабілася са мной. Я зірнуў на сцяну, што была насупраць. Нібы каламутнае люстэрка, яна адлюстроўвала мой сілуэт. З глыбокім дыханнем, адштурхваючыся ад металічнай сцяны, я зрабіў пару крокаў наперад. Падышоў бліжэй да адбіцця. Паглядзеў на сябе: прастакутная форма твару, шырокі падбародак, тонкія вусны і роўны нос. Злёгку вузкі разрэз вачэй, а над імі навіслі русыя бровы. Галава ў белай тканіны.
Уважліва вывучыўшы сваё адлюстраванне, я вырашыў даследаваць абстаноўку. Пад нагамі, на падлозе, раскіданыя металічныя дэталі і нейкія прадметы. Пераступаючы іх, я вылез з жалезнага памяшкання, праз адчыненыя дзверы, што размяшчаліся непадалёк.
Я цвёрда ступіў на друзлую чырвоную глебу. Наперадзе мяне сустракалі густыя, цёмныя расліны, вялікае лісце цёмна-зялёнага колеру, пакрытае чырвоным пылам. Сціплы вецер тут жа перастаў іх дакранацца, яны стаялі нерухома. З гэтых тропікаў чуўся горкі пах гнілі. Мне стала брыдка дыхаць, я скрывіў твар і адышоў далей. Выйшаў на пустынную паласу, на след, што пакінуў за сабой невялікі касмічны карабель, на якім я, відавочна, здзейсніў экстранную пасадку. Я глядзеў на яго, пазнаваў гэты карабель. А дакладней, я ведаў яго будову – мне не здалося гэта веданне дзіўным.
Адчуваўся стан стомленасці і я прысеў на друзлую глебу. Я не ведаў, што мне рабіць далей. Я працягваў глядзець на сумную цёмную зеляніну. Але мне не давала спакою і ў той жа час палохала толькі пачуццё поўнага бяспамяцтва аб сабе. Я быў незнаёмцам для самога сябе.