– Ну гэта каму як! – усмiхнулася Нiнка. – Мне мае застанецца.
– А посуду набрала! – Мар’я выпрамiлася, каб крыху размяць здранцвеўшую спiну. – Няйначай начаваць сабралася?
– А колькі набяру, столькі і набяру, – адмахнулася Нiнка.
– А Пятро дзе твой? – пацiкавiлася Мар'я. – Чаго з сабой не ўзяла?
– У Пятра другiя iнтарэсы, – сумна ўздыхнула Нiнка. – Ен больш да пляшкi ахвочы, чым да ягад.
– Ну-ну, – Мар’я перасыпала ягады з назбiркi ў вядро. – Ты там мiма Вусцінавіча iшла, паперкi не бачыла?
– Не бачыла. Я ў Людкі здаю, – Нінка звярнула ў лес і знікла паміж сосен.
– Вось будзе, калі Вусцінавіч не прымае, – заенькала Мар’я. – Куды я гэтыя ягады дзену? Калі толькі на наліўку паставіць. Ды і хто яе потым піць будзе?
– Не прападуць, – Кастусь ссыпаў апошнюю жменю ў вядро. – Ўсе! Можна і дадому ісці. Машка, Малая! Дзе вы! Дадому пайшлі!
На бацькін голас з’явіліся дзеўкі. З поўнымі ведрамі, з чорнымі ад ягад тварамі.
– А нiчога сабе! – цетка не чакала, што ўнучкi справяцца хутчэй за яе. – Гэта ж трэба —ўсе панабралi ўжо, толькi я адна засталася. Зусiм квалiфiкацыю страцiла.
Дапамаглi цетцы дабраць посуд. Нетаропка накіраваліся ў веску.
На гэты раз Мар’я пералезла праз лужыну без прыгод.
Як і меркавалi, ў Вусцінавіча сення быў не прыемны дзень. Давялося камандыраваць дзевак да Людкі. Самой ісці Мар’е не хацелася. Ногi гудзелi, ды i з Людкай былi нацягнутыя адносiны. Хай маладыя збегаюць. У іх і ногі шпарчэйшыя, і галовы святлейшыя.
– Ну што? – Кастусь выгадваў, колькі яны заробяць сення. – Заўтра пойдзем?
– Заўтра будзе заўтра, – адмахнулася Мар’я. – Ды i перадых трэба зрабiць. Ды i гарод зусiм зарос.
– Ну як? Колькi сення заробiлi? – Кастусь звярнуўся да вярнуўшыхся дачок i, пачуўшы адказ, заерзаў. – Вы як хочыце, а я заўтра зноў пайду. Такiя грошы я нават i за тыдзень на сваей працы не зароблю.
Мар’я, пачуўшы колькi атрымалi сення таксама не ўтрымалася:
– Бог з iм, з гародам, калi шаленыя грошы самi ў рукi цякуць.
Машка з Анегелiнай хацелi было паспрачацца, але прыкiнуўшы, што i iм перападзе значная частка, прымiрылiся.
I ранкам зноў пацягнулiся ў лес.
Па дарозе iх абагнала нейкая кабецiна на веласiпедзе. Прывiталася.
– А ты што, – Мар’я звярнулася да жанчыны, – Васiльеўна, ў адпачынку?
– Ды якi там адпачынак! – кабецiна саскачыла з веласiпеду i пакрочыла побач з цеткай. – Папрасiла Светку падмянiць на поўдня. У ягады збегаць. Iвончык, кажуць, учора на паўмiльена здаў.