– Добра, дамовіліся. Што яшчэ?
– Яшчэ… яшчэ тое, што ў мяне няма дадзеных па тым месцы, куды мне хацелася б патрапіць.
– Думаеш, гэта небяспечна?
– Упэўненая… – тварык Ві стаў сур'ёзным, а погляд яе цёмных вачэй накіраваўся ўдалячынь.
– Слухай, Ві. Раней мне не падабаліся карыя вочы. Не ведаю чаму, але гэта факт. Твае… яны… ну, не ведаю… Мне падабаецца ў іх глядзець. Так, я гэта сказаў услых. І гэта… небяспечна ўсюды. Так што пайшлі туды, куды табе хацелася б патрапіць. Ідзе?
– Ідзе… Лакі… калі хочаш, я магу змяніць колер вачэй.
– Ві, я ж сказаў, мне падабаецца ў іх глядзець. Не ведаю, што адбываецца, але, будзь мы з табой ўдваіх у рэальным свеце, сказаў бы, што ўлюбляюся.