Хаціна - страница 22

Шрифт
Интервал


Капітан Катляроў, кіраўнік усёй ваеннай групы, знаходзіўся побач з жанчынай-пілотам, калі Алесь, нечакана для ўсіх, падняўся з месца і загаварыў. Камандзір хутка адрэагаваў на ўчынак хлопца і неадкладна падышоў да яго. Ён моцна ляпнуў салдата па плячы. Ад удару, радавы Траўнік расслаблена прыціснуўся да сцяны.

– Збярыся, салдат! Тут няма тваёй мамы! Цяпер тут толькі вайна, твае таварышы і наша будучыня! – строга сказаў глухім голасам камандзір, а затым, смеючыся, дадаў. – Рыхтуйся да скачка, дзяўчынка.

Усё ціха засмяяліся. Гэты смех выклікаў у байцоў лёгкую адцягненасць перад трывожным скачком.

– Гэта датычыцца ўсіх! Рыхтуемся да скачка! Хутчэй! – збянтэжана і грозна паглядзеў на сваю каманду трыццаціпяцігадовы капітан, а затым, злёгку прыжмурыўшы блакітныя вочы, пачухаў свой тонкі ружовы нос.

Усе салдаты неадкладна ўсталі і павярнуліся да камандзіра, закрыўшы сабой прастору перад Алесем. А хлопец, усё ж паспрабаваў выцягнуцца, як мага вышэй падняў галаву, і зноў паглядзеў у бок дзвярэй у кабіну кіравання. Але жанчыны ўжо не было.

Алесь змрочна апусціўся на пяткі і сумна павярнуўся да капітана. Тут жа перад ім адчыніліся дзверы фюзеляжа для выхаду парашутыстаў у неба. Хлопец адразу ж адчуў увесь паток халоднага паветра, які цалкам ахапіў яго твар. Дзікі навальнічны парыў шумеў, біў па твары, вяртаў Алеся ў цвярозыя пачуцці. Тым самым дазваляў хлопцу сканцэнтравацца перад скачком. На шчасце, для радавога Траўніка гэта будзе не першы скачок з парашутам. У студэнцкія гады ён ужо скакаў з самалёта, і зараз у яго не ўзнікала ніякіх праблем зноў гэта зрабіць. Усё што яго насцярожвала, гэта толькі начны скачок у невядомасць. Ён не ведаў, якая стаіць задача перад салдатамі і што там унізе. Алесь глядзеў на капітана і чакаў загад. А камандзір глядзеў за спіну Алеся, пільна разглядаючы сваіх салдат.

– Агуркоў, што ты там круцішся? – гучна крыкнуў круглатвары капітан Катляроў. – Сяржант Сядоў, дапамажы ты ўжо яму.

Худы хлопец Агуркоў не бачыў капітана і не чуў, пра што яму даносіў Катляроў. Спалоханы васемнаццацігадовы салдат баяўся скачка, баяўся палёту, прызямлення і ўсяго таго, што чакае яго на зямлі. Ён дрыготкімі рукамі калупаў зашчапкі на рамянях.

– Траўнік гатовы? – выбухова спытаў капітан.

– Да чаго?.. Не! Так! – не чакаючы пытання, разгублена адказаў Алесь, гледзячы прама ў круглыя вочы камандзіра.