Мерэйна Патэстас - страница 7

Шрифт
Интервал


На гэты раз я дакладна пачырванеў.

– Ну я… Я…

– Ды хопіць мармытаць, – перабіў кот. – Скажы шчыра, што хочаш паспрабаваць утрох. Вось якраз Машу Волкаву можна было б паклікаць, з яе эпiкантусам.

– Можа лепш абмежавацца Фіхтэ, – нясмела прамовіў я, і потым умольна паглядзеў на ката, а той хмыкнуў і сказаў:

– Фіхтэ спатрэбіцца для іншага.

– Ды кінь глупствы гаварыць, – сказаў я, асмялеўшы. – Жартачкі плоскія! Ты сам разумееш пра што я – пра тое, што для твайго канатуса хопіць і простага чытання даўно заўважанай кнігі.

– Слабак, – адказаў кот, скептычна памахаўшы галавой.

– Хто? Ды сам ты слабак! Я, між іншым, вучыўся і паралельна працаваў на двух працах. Паспрабавалі б так тыя багацейчыкi, якіх мамка з таткай у інстытут чмохнулі, – ускіпеў я.

– А яшчэ ты ўжо два гады збіраешся пачаць бегаць кожную раніцу. Якраз ад атлусцення твайго дапаможа. Але нешта пакуль не пачаў, – заўважыў няўмольны кот.