Белорусский дневник – 2022 - страница 9

Шрифт
Интервал


Водар свой мядовы ў косы мне ўплятае.
Самы час і сэрцу закахана біцца,
І пра ўсё на свеце з радасцю забыцца.
Валасы густыя па плячах рассыпаць,
Плакаць і смяяцца, і цвісці, як ліпа…
Ліпавая квецень. Мара залатая.
Зацвітае ліпа. Ліпа зацвітае…

Вікторыя Ветрава

Ты выйдзеш моўчкі ў калідор,
Сціскаючы між пальцаў цыгарэту.
Ты ведаеш усе мае сакрэты…
А праз цямнечу чорных штор
Прасочыцца спадзевам месяц,
На мой убор, не зняты, упадзе,
Скрозь мае вейкі ты, як цень, ідзеш.
Я не магу скрануцца з месца.
І раптам сярод ночы стаў, глядзіш…
Навошта выпадковая сустрэча?
Нібыта знікну я навечна
І застанешся ты адзін.

Вера Кабзар

Міне самота, будзем жыць на свеце
З палёгкай, проста… І, адчуўшы моц,
Хісне бярозку залатую вецер,
Закружыць лісце восень-ягамосць.
Стамлёны дождж пральецца на паляны,
Зямля натоліць смагу да вясны…
І паплывуць асеннія туманы,
Як светлыя і радасныя сны.
Пабачыць неба зазімкавым раннем
Над цёплай хатай верхалаз-дымок.
Сняжынкам першым будзе вельмі рада
Шчаня – жывы, прычэпісты клубок.
І раніцою, велічна і роўна,
Уздоўж старога плоту, за дваром,
Прагнаўшы сон, бабулечка Пятроўна
Да студні пройдзе, звонячы вядром.

Наталля Драздова

Сняжынка

Яна ў парыве радасным ляцела
Да пацямнелай пожні: «Я – зіма!..»
Ды чарназёма стомленае цела
Дыхнула ледзь – і вось яе няма.
А вецер з поўначы расправіў крылы,
Даў волю сіле – аж загуў прастор!
І здзіўленае поле ўраз пакрылі
Сто тысяч прыгажунь – яе сясцёр.

Пераклады з рускай Івана Карэнды


Карэнда Іван Арсеньевіч нарадзіўся 17 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Па прафесіі – настаўнік і журналіст. Настаўнічаў у Шчучынскім раёне, працаваў у газеце «Чырвоная змена», партыйных камітэтах і органах дзяржаўнага кіравання, у тым ліку намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь. У 2003 – 2008 гадах – на дыпламатычнай службе: саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Аўтар кніг лірыкі «Белы наліў» (1995), «Знічка» (2003), «Васількі надзеі» (2008), «Вочап» (2018), «Пад зорным небам верасня» (2020), кнігі прозы «Воплаўская госця» (2011), паэтычных кніг для дзяцей «На загадкі ёсць адгадкі» (2001), «Ёж иголки продавал» (2018) і інш.

Корнев Виталий Анатольевич

г. Минск

Любимой

                                               I