Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - страница 30

Шрифт
Интервал


Затым, ва ўмовах «лукашызму, лукашэнкаўскай дыктатуры ды крывавага рэжыму» [4] (ізноў цытаваў са згаданага артыкула «Новага Часу» Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоў | Вытокі (vytoki.net) аўтара Марата Гаравога) ў 1999 годзе ў РБ утварылася Кансерватыўна-Хрысціянская партыя – БНФ (КХП БНФ), і яе кіраўніком з замежжа стаў З. Пазьняк.

Што зрабіла гэтая партыя? Ды нічога асаблівага, акрамя легітымізацыі ўлады першага Прэзідэнта РБ Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на чатырнаццаць гадоў – з 24 лістапада 1996 года па 19 снежня 2010 года – праз удзел Зянона Станіслававіча і яго паплечнікаў па КХП БНФ у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 – 2006 гадоў.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001)

«15 чэрвеня 2001 года Канстытуцыйны суд дазволіў рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, хоць той пражываў 3 гады за мяжою, на падставе Артыкула 80 Канстытуцыі» [7]Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001) – Вікіпедыя (wikipedia.org)


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006)

«Вылучэнне праводзілася ініцыятыўнымі групамі колькасцю не менш як у 100 выбаршчыкаў, што мусілі звярнуцца ў ЦВК за рэгістрацыяй не менш як за 85 дзён да выбараў цягам 7 дзён з часу іх абвяшчэння. Для рэгістрацыі вылучэнца патрабавалася цягам 30-дзённага тэрміна, што пачынаўся за 80 дзён да выбараў, сабраць і падаць за яго 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. 27 снежня 2005 года ЦВК зарэгістравала 8 ініцыятыўных груп:

1304 чалавекі збіралі подпісы за Аляксандра Вайтовіча, старшыню Савету Рэспублікі 2-га склікання і былога старшыню Акадэміі навук. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 9 студзеня.

3073 – за Сяргея Гайдукевіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў і кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

3347 – за Аляксандра Казуліна, былога рэктара БДУ і старшыню Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».

6212 – за Аляксандра Лукашэнку, дзейнага прэзідэнта.

5135 – за Аляксандра Мілінкевіча, вылучэнца ад апазіцыйнага Кангрэса дэмакратычных сіл, што адбыўся ў кастрычніку 2005 года.

2354 – за Зянона Пазняка, старшыню КХП-БНФ. З красавіка 1996 года пражывае ў ЗША. Паводле закону кандыдат мусіў пражыць у Беларусі 10 перадвыбарных гадоў, аднак у 2001 годзе Канстытуцыйны суд дазволіў яму балатавацца. Пасля прыпынення пракуратурай крымінальнай справы супраць Пазняка за артыкулы, надрукаваныя ў газетах «Свабода» і «Пагоня», за ўлік яго ініцыятыўнай групы прагаласавала 7 членаў ЦВК, супраць – 5. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня.