за 5 месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў-1994, правакацыйна дэклараваў тэзісы сваёй БЧБ дыктатуры, БЧБ лукашызму, чым фактычна здаў уладу былым камуністам, а з ёй усе спадзевы і намаганні папярэднікаў і паплечнікаў адраджэння беларускасці. Бо артыкул згуртаваў парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру, ці, па сучаснаму, тагачасную эліту беларускага грамадства, прадстаўнікі якой па савецкай традыцыі працавалі ў выбарчых камісіях і, мяркую, кантралявалі выбары-1994. Бо зянонаўшчына – бел-чырвона-белы лукашызм на беларускай мове, дыктатура мовы, яе неабмежаваная ўлада, якая не атрымалася таму, што прывяла да ўлады чырвона-зялёны лукашызм – неабмежаваную дыктатуру «русского языка».
Слова «лукашызм» прыдумаў не я. Яно з’явілася ў Беларусі як назва артыкула ў 1994 ці 1995 гадах. На жаль, не памятаю назву таго СМІ. Мне належыць не слова «лукашызм», а формула лукашызму – палітыка хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва, якую напісаў, азіраючыся на дзеянні ўлады Аляксандра Лукашэнкі. І толькі праз некаторы час, здаецца, у 2009 годзе, я ўбачыў, што мая формула лукашызму адзін у адзін падыходзіць да бел-чырвона-белай палітыкі. Таму ў нас мінімум дваццаць восем гадоў два лукашызма – БЧБ і ЧЗ.
Нагадаю, што беларускія бальшавікі-камуністы з 1 студзеня 1919 года нікому ўладу не аддавалі. Тады ж на трэці дзень пасля стварэння Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі яны ў расійскім Смаленску абвясцілі стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь у складзе Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая потым выйшла са складу РСФСР і пазней стала Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай – стала іх, нашых бальшавікоў-камуністаў, БССР, для якой іх прадстаўнікі, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання, 27 ліпеня 1990 года прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце і змянілі назву на Рэспубліку Беларусь. Гэта іх дзяржава, іх у яе ЧЗ сцяг і герб. Дзякуй, Зяноне!
Бо пасля ўцёкаў увесну 1996 года ў Польшчу і ЗША, дзе ў жніўні Зянон Станіслававіч папрасіў у Дзярждэпартамента палітычны прытулак і потым яго атрымаў, ён разам са сваімі паплечнікамі цягам наступных гадоў не аб'ядноўваў грамадства з мэтай барацьбы супраць ЧЗ лукашызму, а нават дзяліў, і таму ў 1999 годзе быў развалены БНФ «Адраджэнне». Бо не арганізатар, не менеджар ён, не кіраўнік, а апантаны ідэяй чалавек. Шоўмен. Бо сярод апазіцыйных ЧЗ лукашызму беларусаў, якія не падтрымліваюць яго ідэалогію i ЧЗ лукашызм, кажучы словамі паплечнікаў Пазьняка на форумах БЧБ СМІ, былі і ёсць лукашысты, правакатары, кадэбісты, грантасмокі і іншыя. А ён казаў, што: