12 Так кажа Гасподзь: хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаны і зьнікнуць; а цябе, хоць Я абцяжарваў, больш не буду абцяжарваць. (Праз прарока пагражаюць іудзейскія жрацы).
13. І сёньня Я паламаю ярмо ягонае, якое ляжыць на табе, і повязі твае парву. (Праз прарока пагражаюць іудзейскія жрацы).
14 А пра цябе, Асур, Гасподзь вызначыў: ня будзе болей насеньня з тваім імем; з дома бога твайго вынішчу балваноў і куміраў; падрыхтую табе ў ім магілу, бо ты будзеш у пагардзе. (Асірыя, Асур (Ашур) – у асірыйскіх клінапісах слова "Ассур" з'яўляецца абазначэннем і горада, і краіны, і бога Асура. Першапачаткова дзяржава Асур, са сталіцай г. Ашур, размяшчалася ў верхнім цячэнні р. Тыгра, уздоўж усходняга берага (2000). -1450 да н.э.– стараасірыйскі перыяд).Мяркуецца, што спачатку асірыйскія гарады Ашур і Нінэвія (якая стала новай сталіцай) былі вавілонскімі калоніямі.Найвышэйшага росквіту дзяржава Асур дасягнула ў 800-700 гг. ператварыўшыся ў велізарную імпэрыю – найбуйнейшую дзяржаву свайго часу (новаасірыйская эпоха, эпоха актыўных войнаў). Езд 6:22 – Персія (персідская) Прарокі ў Бібліі кажуць пра фанабэрыю Асура і пра тое спусташэнне, якое ў рэшце рэшт спасцігне Асірію (Іс 10:8-12; Ез 31:3; Соф 2:13-15; Зах 10 :11).).