Мне сніліся сны, дзе мой ліфт пралятаў дзявяты паверх. Я да жудасці баяўся гэтых сноў, а пасля іх унікаў ад ліфтаў яшчэ цягам трох-чатырох дзён.
Пралёт свайго паверха палохае, але палохае, калі ты спускаешся, і зноў апынаешся на верхнім паверсе. І так некалькі разоў. Пасля плачу і новай спробы, можна зноў апынуцца недзе ўнізе. Можа на шостым паверсе. Часам пяты. Зазвычай, з пятага было хутчэй за ўсё трапіць дахаты і прачнуцца. Ліфт мог зваліцца. Бывала і такое.
Так што казаць пра тое, калі табе яшчэ няма і дзевяці, а твой страх жыве поруч з табой і ты сутыкаешся з ім практычна кожны дзень. Як мінімум чатырнаццаць разоў на тыдзень.
Мне не было страшна ездзіць з сябрамі. Менавіта тады, гэта месца рабілася разраджаным, забаўляльным. У нас была забава, напакавацца натоўпам у ліфт, паехаць кудысьці і націснуць кнопку «стоп».
Праз паўхвіліны ў кабіне згасала святло, а потым, нехта неадменна нас выклікаў.
Мы кагортай вывальваліся з шумам, смехам, а часам – моўчкі, як бочкі маласалёных агуркоў. Часам, хто-небудзь баяўся і націскаў кнопку кожнага паверха, абы выбрацца з ліфта.
Два разы на год, у сучак здараецца цечка і тады па дварах пачынаюць бегаць велізарныя сабакі ці таго горш, цэлыя чароды, якія часам нясуцца як ураган, аббрэхваючы і выяўляючы агрэсію да ўсіх на шляху.
Часцей я трапляў на такія чароды, узімку, пасля заняткаў, калі ўжо сцямнела. Яны ўзнікаюць нечакана. Бывала і такое, што яны проста стаялі, а табе трэба было мінуць праз іх.
Калі варыянт быў ісці на праз, я бянтэжыўся. Пасля таго, як мяне патрапаў дваровай сабака, у мяне з'явіўся жывёльны страх. І добра калі ён прымушаў бегчы, часам ён уводзіў у ступар.
Пару разоў на мяне беглі велізарныя сабакі, але мяне ратаваў ланцужок ці ланцуг, якія спрацоўваюць у апошні момант.
Наша хата знаходзілася на скрыжаванні дарог, паміж асноўнымі раёнамі горада. Праз дарогу ад хаты, быў піўны бар. Канчатковае там налівалі і гарэлку ці каньяк. Але клікаўся ён піўны. Мая мама прапрацавала прадаўніком у тым бары каля дванаццаці гадоў. Гэта дарога праходзіла каля школы, дзе я вучыўся.
Пад канец вясны 2003 года, мы вярталіся з маёй сястрой з крамы праз дарогу ад хаты. Сястра была старэй мяне на восем гадоў. Быў цёплы вечар траўня. Людзі ўжо хадзілі ў шортах і майках. Алкашы напіваліся вельмі хутка.