Аднак, гэтыя захады аказаліся недастатковымі, таму было прынята рашэнне адрадзіць мытні на старой мяжы Расійскаі імперыі і Рэчы Паспалітай, скасаваныя указам ад 26 мая 1782 г. №15407, г. зн. фактычна усталяваць двайную мытную мяжу. Першым крокам у гэтым накірунку стаў імянны ўказ імператрыцы ад 12 красавіка 1790 г. №16852, якім сенату было загадана адрадзіць мытную варту ў Магілўскай губерні, акрамя таго, загадвалася выключаць «дваран, датычных да правозу забароненых тавараў, са сходу Дваранскага, з тым, каб іх не вызначаць ні да якіх пасад». Другі крокам стала падпісанне імператрыцай імяннога указу ад 7 снежня 1792 г. №7086, якім сенату загадвалася адрадзіць мытні ў чатырох намесніцтвах, у тым ліку і Полацкім, «у тым становішчы, у якім яны па агульнаму тарыфу 1782 г. да вайны з туркамі існавалі».
3 мая 1791 г. у Рэчы Паспалітай была прынята Канстытуцыя, якая, ў прыватнасці, адмяняла выбранне караля і шляхецкае права «liberum veto». Незадаволеныя Канстытуцыяй магнаты, заручыўшыся падтрымкай Кацярыны II, 14 мая 1792 г. стварылі канфедэрацыю. Для падтрымкі канфедэратаў на тэррыторыю Рэчы Паспалітай увайшлі руская і пруская арміі.
Акупацыя Рэчы Паспалітай рускімі і прусскімі войскамі прывяла да яе другога падзелу, канвенцыя аб якім была заключана паміж Расіяй і Прусіяй у Санкт-Петербургу 12 (23) студзеня 1793 г. Згодна з гэтай канвенцыяй Расія атрымала Левабярэжную Украіну і значную частку сучаснай Беларусі. Новая мяжа Расійскай імерыі прайшла па тэрыторыі цяперашней Беларусі по лініі Друя – воз. Нарач – рака Дубрава – мяжы Віленскага ваявоцтва – Стоўбцы – Нясвіж – Пінск.
У хуткім часе, згодна з імянным указам імператрыцы яшчэ ад 8 снежня 1792 г. №17090 «Аб распараджэннях у Польскіх абласцях, занятых Расійскімі войскамі», якім генерал-аншэфу М. М. Крэчатнікаву даручалася «Па устанаўленню [новых] губерняў, памежныя мытні перавесці ў зручныя месцы на новую мяжу, якія тады ўжо і вызначаны будуць», мытні і памежная варта былі пераведзены з ранейшых месцаў дыслакацыі, у тым ліку і з Полацка, на новыя.
На германска-расійскай дэмаркацыйнай лініі
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 22 (9 па ст. ст.) снежня 1917 г. у Брэсце, дзе знаходіўся штаб галоўнакамандуючага германскім Усходнім фронтам, Савецкая Расія і краіны Чацвярнога саюзу пачалі мірныя перамовы, але 10 лютага (29 студзеня) 1918 г. кіраўнік савецкай дэлегацыі Л.Д.Троцкі выступіў з заявай аб заканчэнні вайны і поўнай дэмабілізацыі арміі па ўсяму фронту. Пасля гэтага савецкая дэлегацыя пакінула Брэст.