Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі - заметки
1
Ze wspomnień d-ra Juljana Titusa // Pregląd Wileński. 1922. №2—4. S. 2—5; 1922. №5—6. S. 2—6;1922. №5—6. S. 2—6; 1922. №7—8. S. 2—7;1922. №9—10. S. 2—5; 1922. №11—12. S. 2—6; 1922. №15—17. S. 2—5.
2
Снядэцкі Андрэй (1768—1838) – лекар, біёлаг, хімік. Прафесар хіміі Галоўнай школы Літоўскай, потым Віленскага ўніверсітэта, а пасля яго закрыцця – Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. Старшыня Віленскага медыцынскага таварыства. – Л. Л.
3
Пра Яна Снядэцкага гл: Лаўрэш Леанід. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі. Мінск: Лімарыус, 2013. С. 75—89. – Л. Л.
4
Codzień dawny system znika,Codzień uczą nas nowego.Trwa systemat Kopernika,Trwa Teorja Sniadeckiego!
5
Андрэй Снядэцкі быў пахаваны ў драўлянай капліцы каля вёскі Гароднікі Ашмянскага павета. Захаваўся малюнак капліцы Напалеона Орды. Сучасная капліца на месцы старой пабудавана ў 1864 г. як сямейная пахавальня Снядэцкіх. – Л. Л.
6
Аляксандр Фрэдра (1793—1876), польскі драматург-камедыёграф, паэт і мемуарыст. – Л. Л.
7
Przed świętością zamiaru niech każdy uklęknie.Dla milości bliżniego i… kpem zostać plęknie.
8
Пэўна, маецца на ўвазе трэцяя жонка вядомага акцёра, спевака, дарэктара тэатра Мацея Кажынскага (1767—1823) Ганна з Кошыкаў. – Л. Л.
9
Караль Юзаф Ліпінскі (1790—1861) – вядомы скрыпач, кампазітар і педагог. – Л. Л.
10
Фелікс Рымкевіч (1799—1851) – навуковец-медык, доктар медыцыны, прафесар Віленскага ўніверсітэта. – Л. Л.
11
Адольф Абіхт (1793—1860), навуковец-медык, ардынарны прафесар паталогіі Віленскага ўніверсітэта. — Л. Л.
12
Назімаў Уладзімір Іванавіч (1802—1874), генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскае імперыі. Паходзіў з пскоўскіх дваран. Служыў у лейб-гвардыі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг. Быў інструктарам па ваеннай частцы ў цэсарэвіча Аляксандра Мікалаевіча, пасля – флігель-ад'ютантам у самога Мікалая І. Займаў розныя дзяржаўныя пасады. У 1840—1841 гг. гадах быў камандзiраваны ў Вiльню, дзе старшынстваваў у следчай камiсii па справе «паслядоўнiкаў Канарскага». З канца 1855 г. – віленскі генерал-губернатар. З ягонай ініцыятывы абшарнікі Віленшчыны, Гарадзеншчыны і Ковеншчыны падалі цару прашэнне аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці. Член Дзяржаўнага савета Расiйскай iмперыi (1861 г.). З 1862 г. – камандуючы войскамі Віленскай акругі. Падчас паўстання 1863 г. не пайшоў на жорсткія рэпрэсіі і быў заменены на пасадзе М. Мураўёвым-Вешальнікам. – Л. Л.
13
Рэсурса – клуб шляхты, заснавана ў 1827 г. і праз 20 гадоў зачынілася. Назімаў аднавіў дзейнасць гэтага клуба.
14
Кавелiн Аляксандр Аляксандравіч (1793—1850), ваенны i дзяржаўны дзеяч; генерал ад iнфантэрыi. Пецярбургскi генерал-губернатар (1842—1846). – Л. Л.
15
Пра гэтыя падзеі гл: Пшацлаўскi Восіп. Калейдаскоп успамінаў. Т. 2. Мінск: Лімарыус, 2012. С. 230—233.
16
Людвік Мераслаўскі (1814—1878), вайсковец, грамадскі дзеяч і літаратар, дыктатар паўстання 1863—1864 гг. у Польшчы. Пасля паразы паўстання выехаў на эміграцыю. – Л. Л.
17
Вацлаў Жылінскі (1803—1863), з 1848 г. віленскі біскуп, з 1856 г. магілёўскі арцыбіскуп і мітрапаліт. – Л. Л.
18
Леў Оштарп (1786—1851), мінскі губернскі маршалак, пабудаваў мураваны палац, завёў у маёнтку цырк з замежнымі акцёрамі, аркестр, бібліятэку. – Л. Л.
19
Легатовіч Ігнат Пятровіч (1796—1867), паэт, педагог. Магістр Віленскага ўніверсітэта (1817 г.). Выкладаў лацінскую мову ў Мінскай гімназіі (1817—1839 гг.). – Л. Л.
20
Śmierć Osztorpa w Dukorzezrobii zmianę znaczną.Panowie pić przestaną,a chlopi jeść zaczną.
21
Паводле легенды ў Маскве было «сорок сороков» цэркваў, г. зн. 1600. – Л. Л.
22
Аляксандр Дамейка (1804—1878), з 1855 г. маршалак шляхты Віленскай губерні. – Л. Л.
23
Калікст Ажэшка, у 1853—1861 гг. гродзенскі маршалак шляхты, дзядзька Пятра Ажэшкі – мужа пісьменніцы Элізы Ажэшкі. – Л. Л.
24
Ланской Сяргей Сцяпанавіч (1787—1862), дзяржаўны дзеяч; міністр унутраных спраў (1855—1861 гг.) граф (1861 г.) – Л.Л.
25
Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў (1796—1866), генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1811 г. на вайсковай службе. Удзельнік войнаў з Напалеонам. Актыўна дзейнічаў у дзекабрысцкіх гуртках. Сааўтар статута «Саюза працвітання». У 1820-я гады адыходзіць ад дзекабрыстаў і становіцца на праімперскія пазіцыі. Быў генерал-губернатарам у Віцебску, займаў іншыя высокія службовыя пасады. Дзейсна ўдзельнічаў у задушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання 1830—1831 гг. Шмат зрабіў для «обрусения» беларускіх земляў. Ініцыятар адмены дзеяння ў заходніх губернях імперыі Статута ВКЛ 1588 г. У знак пратэсту супраць правядзення сялянскай рэформы 1861 г. пакінуў дзяржаўную службу. Але ў сувязі з паўстаннем 1863 г. быў накіраваны генерал-губернатарам у Вільню з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. За жорсткае падаўленне паўстання атрымаў ад прагрэсіўных сучаснікаў мянушку «Вешальнік», а ад дзяржавы – тытул графа з прыстаўкай Віленскі. У сваіх «Политических записках» даваў рэкамендацыі ўраду і сваім наступнікам па далейшай палітыцы ў заходніх губернях. З 1865 г. у адстаўцы. – Л. Л.
26
Miхал Ромер (1778—1853), у 1814—1817 гг. маршалак шляхты Троцкага павета, з 1817 г. – Biленскай губерні. Прыхільнік скасавання прыгоннага права, у 1817 г. узначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова звярталася да цара з праектам адмены прыгону. У маі 1826 г. арыштаваны, зняволены ў Варшаўскай турме, потым, да 1830 г. у Петрапаўлаўскай крэпасці Санкт-Пецярбурга. У 1830—1832 гг. знаходзіўся ў ссылцы ў г. Варонеж. — Л. Л.
27
Каткоў Міхаіл Нічыпаравіч (1818—1887), журналіст, з 1856 г. рэдактар часопіса «Русский Вестник». – Л. Л.
28
Франк Юзаф (1771—1842) – доктар медыцыны, прафесар Віленскага ўніверсітэта. – Л. Л.
29
Станіслаў Манюшка (1819—1872), кампазітар, дырыжор, стваральнік нацыянальнай оперы. – Л. Л.
30
Творы Станіслава Манюшкі: Кантаты «Мільда» (1848 г.) і «Ніёла» (1865 г.), найбольш папулярная опера «Галька» (1847 г.), пастаноўкі ў 1854 г. і 2-я рэдакцыя ў 1859 г. – Л. Л.
31
Яўстах Тышкевіч (1814—1873), беларускі археолаг, гісторык і краязнавец, барысаўскі павятовы маршалак (у 1844—1847 гг.), ганаровы папячыцель Мінскай губернскай гімназіі (у 1847—1854 гг.). – Л. Л.
32
Міхал Тышкевіча (1828—1897), падарожнік, калекцыянер, археолаг-аматар. – Л. Л.
33
Маецца на ўвазе так званы «Album wileński» («Віленскі альбом»), падрабязней, гл: Фядута Аляксандр. Трэба жыць доўга і перажыць усіх: Антоні Эдвард Адынец і яго ўспаміны // Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 17—19. – Л. Л.
34
Андрэй Артур Замойскі (1800—1874), польскі дзяржаўны дзеяч. Нефармальны кіраўнік фракцыі «белых» да і ў перыяд паўстання 1863—1864 гг. — Л. Л.
35
Аўтарка ўспамінаў «Reminiscences sur l’empereur Alexandre 1-er, et sur l’empereur Napoleon 1-er.», гл: Лаўрэш Леанід. Графіня Сафія Шуазёль-Гуф'е // Лідскі Летапісец. 2020. №4 (92). С. 18—19.
36
Агінскі Ірэнеюш Клеафас (1808—1863 ці 1870), сын Міхала Клеафаса Агінскага, тайны дарадца і гафмайстар. У 1836 г. у чыне калежскага асэсара быў аддадзены пад суд па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе. Па суду апраўданы і адноўлены на пасадзе. Ковенскі маршалак шляхты, інспектар школ Ковенскага павета. Пасля смерці М. К. Агінскага ў 1833 г маёнтак Залессе перайшоў у яго спадчыну. Ірэнеюш Клеафас жыў тут са сваёй маці, пасля смерці якой ў 1851 г. перанёс рэзідэнцыю роду Агінскіх у горад Рэтаў. Быў жанаты два разы: 1) Юзафіна Каліноўская (1816—1844), дачка генерала Юзафа Каліноўскага; 2) у 1845 г. Вольга Каліноўская (? —1899), сястра папярэдняй. Сыны: Багдан Міхал Юзаф Францішак (1848—1909), з 1899 г. стацкі дарадца і Міхал Мікалай Севярын Марк (1850—1902), з 1899 г. стацкі дарадца. – Л. Л.
37
Чэўкін Канстанцін Уладзіміравіч (1803—1875), генерал ад інфантэрыі, генерал-ад'ютант. Сенатар, «главноуправляющий» шляхамі зносін і публічнымі будынкамі (1855—1862 гг.), старшыня камітэта па справах Царства Польскага (1872—1874 гг.). – Л. Л.
38
Эміль Аж’е (1820—1889), французскі драматург. – Л. Л.
39
Кіркор Адам Ганоры (1818—1886), гісторык, этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец. У 1859 г. заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кніг. У 1859—1865 гг. на польскай і рускай мовах выдаваў і рэдагаваў газету «Kurier Wilenski» («Виленский вестник»). – Л. Л.
40
Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч, 1823—1862), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнавец. – Л. Л.
41
Мікалай Маліноўскі (1799—1865), гісторык, археограф, выдавец дакументаў па гісторыі Літвы і Польшчы. – Л. Л.
42
Гарэцкі Антоні (1787—1861), паэт, удзельнік напалеонаўскіх войнаў. Удзельнік таварыства шубраўцаў. Удзельнік паўстання 1830—1831 гг. З 1832 г. у эміграцыі. Гл: Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі – забыты паэт // Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011. C. 194—200. – Л. Л.
43
Антоні Эдвард Адынец пісаў: «Шыдлоўскі і Расалоўскі – былі ў 1820 годзе карыфеямі паэзіі ў Вільні. Іх творы кожны месяц, калі не кожны тыдзень, паказваліся адны за другімі ў „Dzienniku“, „Tygodniku“ або ў „Wiadomosciach Brukowych“. Праўда, рэдактары не плацілі ім за іх, але ўжо прынамсі не лічылі за ласку іх прымаць і друкаваць, як гэта звычайна рабілася адносна іншых прэтэндэнтаў на славу». Гл: Адынец А. Э. Успаміны пра мінулае. Мінск, 2020. С. 100—102. – Л. Л.
44
Stratę Ojca uczciwszy żałobą i łzami,Dziś zastąpić Go możesz, wyszedłszy na człeka,Matką w lata idącą, słabemi siostramiTwoja się z czasem pewnie zaprzątnie opieka.Synu mój! już przydatnym zostałeś dla świataNiesiesz cierpiącym ulgę, pociechę, ratunek,W tak szlachetnym zawodzie przepędzając lataPewnam, że cię nie spotka bieda ni frasunek.Naśladuj cnoty Ojca, pracuj, myśl o sławie.Nie odmawiaj pomocy, gdy wezwie ubogi,Bóg cię pobłogosławi, jak ja błogosławię,Opatrzność do fortuny ukaże ci drogi.Kochaj bliźnich! Szanując i ludzi i siebie.Niech twa dla wszystkich będzie równa dobroczynnośćCierpiącym najskwapliwiej nieś pomoc w potrzebie,Jest to chrześcjanina prawego powinnośćNiech ją stwierdza krok każdy, każdy twój uczynek,Chroń w twem sercu ten Matki czuły upominek.
45
Patrz jak od ludzi ucieka,Juź się skrył w ciemnej jaskini.Dlaczegóż Tymon to czyni? – Niestety poznał człowieka.
46
Томас Мур (1779—1852), англійскі паэт-рамантык. – Л. Л.
47
Długo od Was oddalonyI przez ludzi umorzony,M zatrzymany przy życiu,Świętej Opatrzności wolą,Po swem napowrót przybyciuWita Was ź chlebem i soląI złożywszy dzięki BoguStaje dziś na Waszym progu.
48
Завадскі Адам (1814—1875), віленскі выдавец. У 1846 г. выдавецтве Завадскага выйшла першая кніга В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка». – Л. Л.
49
Патапаў Аляксандр Львовіч (1818—1886), генерал-ад'ютант, на пачатку 1860-х гг. обер-паліцмайстар Масквы, начальнік штаба корпуса жандараў і кіраўнік III аддзялення. З 1864 г. памочнік віленскага генерал-губернатара, з 1868 г. генерал-губернатар. – Л. Л.
50
Альбядзінскі Пётр Паўлавіч (1826—1883), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1874—1880 гг. – Л. Л.
51
Баранаў Эдуард Трафімавіч (1811—1884), генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант, віленскі генерал-губернатар у 1866—1868 гг. – Л. Л.
52
Каўфман Канстанцін Пятровіч (1818—1882), генерал-маёр світы, з 1861 г. дырэктар канцылярыі Ваеннага міністэрства, у 1865—1867 генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю і камандуючы войскамі Віленскай вайсковай акругі. – Л. Л.
53
Указ ад 10 снежня 1865 г. забараняў «палякам», г. з. католікам, купляць маёнткі. – Л. Л.
54
Аксакаў Іван Сяргеевіч (1823—1886), публіцыст, паэт, грамадскі дзеяч, адзін з лідэраў славянафільскага руху. – Л. Л.