Читать Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Карповіч

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі" автора Лявон Карповіч. Общий объем текста составляет эквивалент 255 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанры наиболее вероятно можно определить как религии / верования / культы, рукоделие и ремесла. Книга была добавлена в библиотеку 06.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Кніга «Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. У кнізе каля ста артыкулаў і прыблізна 800 ілюстрацый. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня гэтага зьместу… Запрашаю паразважаць разам са мною і адначасова знаёміцца з творамі знакамітых майстроў мастацтва…

Книга Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі онлайн бесплатно


© Лявон Эдвардавіч Карповіч, 2019


ISBN 978-5-4496-1958-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Біблія і філятэлія

Наказваю вам: любіце адзін аднаго.

(Яна 15:17)

Усё Пісаньне боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраўленьня, для настаўленьня ў праведнасьці,

каб быў дасканалы Божы чалавек, да ўсякае добрае справы падрыхтаваны. (Другое да Цімафея 3:16,17)

Сьвятое пісьмо зьмяшчае праўду пра Бога і праўду пра чалавека і паказвае дзеі чалавецтва праз адносіны з Богам. Кнігі Сьвятога Пісаньня, якое складаецца з Старога і Новага Запаветаў, маюць агульную назву «Біблія». Назва паходзіць з грэцкай мовы і азначае ў перакладзе «кніга», якая зьяўляецца найбольш важнай з усіх кніг, проста «Кніга Кніг». Сапраўды, Біблія зьяўляецца адной з найважнейшых кніг у гісторыі сьвету, і не толькі ў сэнсе духоўным, але і літаратурным, гістарычным і сацыяльным. Няма ніякіх сумневаў, што для многіх людзей Біблія зьяўляецца свайго роду жыцьцёвай інструкцыяй, своеасаблівай кнігай псыхалягічнай, філязофскай, унівэрсальнай. Для мільёнаў Біблія была і застаецца крыніцай вечнай ісьціны і мудрасьці, вучыць любіць і дараваць.

Паводле дадзеных Уікліф Глябальны Альянс Біблія даступная для чытаньня ў 471 мове – гэта родная мова прыкладна 4,8 мільярдаў чалавек. Біблія перакладалася ўжо ў далёкай старажытнасьці. Першы пераклад Старога Запавету, зроблены ў трэцім стагодзьдзі да нашай эры. Пасьля ўзьнікненьня хрысьціянства стандартным перакладам Бібліі на лацінскую мову, якая выкарыстоўвалася ў набажэнстве, стала Вульгата, пераклад, зроблены Сьвятым Еранімам у 382—406 гадах.


Рэпрадукцыя карціны мастака Мэрызі да Караваджа Мікеланджэла «Сьвяты Еранім» на марцы пошта Мальты (2007 г.)


У 1970 годзе пошта Парагваю выпусьціла ў карыстаньне марку з відарысам карціны Альбрэхта Дзюрэра «Сьвяты Еранім у пустыні». Таксама быў зроблены прыгожы картмаксімум


На сёньняшні дзень Новы Запавет перакладзены на 1223 мовы, а часткі Бібліі – яшчэ на 1002.

Першая друкаваная Біблія – гэта Біблія Гутэнбэрга надрукавана ў 1452—1455 гады ў Майнцы Іяганам Гутэнбэргам.


Марка пошты Злучаных Штатаў (1952 г.) да 500-годзьдзя Бібліі Гутэнбэрга


Наш знакаміты зямляк Францыск Скарына з Полацку ў 1517 г. у Празе арганізаваў друкарню, пераклаў на тагачасную беларускую мову, напісаў прадмовы і на працягу 1517 -1519 г. надрукаваў 22 кнігі Старога Запавету. Скарына друкаваў Біблію як з рэлігійнымі так і з асьветніцкімі мэтамі, пра што піша ў прадмове: «дедтем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем моцное утверьжение». Сваё выданьне Скарына ўпрыгожыў 52 гравюрамі, выкананымі ім.


Читайте также
Данное произведение открывает перед читателем уникальный мир, в котором переплетаются вдохновение и мечты. Автор проводит нас сквозь грань реальности...
Что нужно сделать для того, чтобы уничтожить стаю гадюк? Правильно - подбросить к ним гадюку покрупнее! Третья часть эпических приключений Короля Де...
У каждого в жизни должно быть своё маленькое чудо, которое сможет осчастливить одним только своим существованием, сможет подарить любовь вдобавок к ку...
Что делать, если у бога началась депрессия? Что за страшные тени встают за спинами людей и какое ко всему этому имеет отношение рыжий кот? Эти и други...