Читать Да зорак - Дмитрий Акулич

Да зорак

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Да зорак" автора Дмитрий Акулич. Общий объем текста составляет эквивалент 15 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанр наиболее вероятно можно определить как современная русская литература. Книга была добавлена в библиотеку 09.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Максім з дзяцінства любіў глядзець на начное неба. Яго заўсёды цягнула да зорак. Хлопец жыў і марыў толькі аб адным, дакрануцца да зорак – стаць касманаўтам. Ці зможа ён пераадолець усе складанасці, для ажыццяўлення свайго жадання?

Книга Да зорак онлайн бесплатно


Зоркі: маленькія і вялікія, яркія і цьмяныя, далёкія і блізкія. Яны падобныя на нас. Адна зорка, гэта маленькае жыццё. Яны, як і мы, спяць і прачынаюцца. Загадкавыя і поўныя таямніц, гэтак жа, як незнаёмыя людзі вакол нас. Зоркі рухаюцца разам з намі. Малююць, хаваюцца, сумуюць. Часам, хочуць, каб іх заўважылі. Яны гараць паасобку, аддаляючыся ад іншых. Жывуць пакінутымі, як сіроты, у сваім цёмным халодным свеце. Іншыя ж гараць, абдымаючы адзін аднаго, утвараюць велізарны натоўп, сям'ю. Ствараюць цяпло і багацце фарбаў. Яны, гэтак жа, як і мы…паміраюць, падаюць уніз, пакідаючы пра сябе толькі трохі ўспамінаў або зусім згасаюць бясследна.


Наш герой Максім, вельмі любіў зоркі. Хутчэй нават так: Максім і космас, былі чымсьці звязаныя. Але аб усім падрабязней.

Хлопчык Максім жыў у невялікай вёсцы Красналессе. У паўночнай часткі вялікай краіны. Ночы тут былі цёмныя і доўгія, ледзь чарней яго густых кучаравых валасоў. Нябесная чорная роўнядзь, над галавой, была ўсеяная мноствам розных зорак. Па словах яго мамы, Кацярыны: будучы яшчэ ў сямігадовым узросце, Максім вельмі любіў глядзець на зоркі. Дзякуючы доўгім начах, хлопчык часта заўважаў іх і задзіраў галаву ўвысь. Углядаўся ў неба, не глядзеў, што ж дзеецца ў яго пад нагамі. Ён трымаў маму за руку, і як вагончык, цягнуўся за ёй. А ў яго карых вачах адбівалася зорнае неба.

Былі дні, калі з прыходам ночы, Максім заставаўся дома. І ўсё часцей, маме даводзілася ўгаворваць сына спаць. Бо той, перад сном, быццам прыліпаў да вакна, любуючыся зоркамі.

– Сынок, хопіць лічыць зоркі, пара спаць! – казала мама, стоячы ля ложка. – Максім, ты мяне чуеш?

– Мам, глядзі якія яны прыгожыя. Іх так шмат, што мне не злічыць. – упарта цягнуўся сын, абапіраючыся аб падваконнік.

– Пара спаць. На сёння хопіць зорак. – падыходзіла мама да сына і брала таго за руку.

– Ну, добра… – засмучана казаў Максім, падаючы ўсім сваім выглядам, што яму не хочацца спаць.

Ён, апускаў свае чорныя бровы, надзімаў свае маленькія вусны і нетаропка ішоў да ложка. Клаўся пад коўдру і працягваў думаць аб убачаных агнях, што заставаліся за шклом.

– А зоркі не згаснуць? А яны могуць прыляцець і ўпасці каля нашага дому? – задаваў Максім маме пытанні, каб адцягнуць час, адведзены для сну.

– Усё з імі будзе добра. Хопіць пытанняў. Спі.


Читайте также
Это мир, где власть делят аристократы и корпорации, а улицы – супергерои и суперзлодеи.Алекс попал в чужой мир, и теперь ему придется искать себе зд...
Свершилось! Первый рандомный перенос произошел! Хоть и не так, как было запланировано, а в экстренном режиме.Зима, отправляется исследовать территор...
Строгий начальник постоянно врет своим подчиненным и не желает платить зарплату. Однажды к нему на работу устраивается человек, который готов выполнят...
Попытка взглянуть на библейское повествование с позиции тех, кто участвовал в сотворении Вселенной. Для кого-то такой взгляд может показаться странным...
Прайшло каля месяца з таго часу, як свет спасцігла катастрофа. Амаль усё чалавецтва таемна знікла. Прырода хварэе, а гарады павольна ператвараюцца ў п...
Прайшло ўжо нямала гадоў пасля заканчэння вайны, але яе наступствы ўсё яшчэ адчуваюцца ў сэрцах жыхароў невялікай вёскі.Ветэран Юрый Люты з вялікім гр...
Сборник "Моими мыслями" собрал в себя разные эпизоды, образы последних лет. Живые чувства в каждой строчке расскажут немного о любви, опишут самого по...
Аповесць пра сям'ю, якая сустрэла вайну і рабіла ўсё для таго, каб жыць. У аснову аповесці ляглі ўспаміны рэальнага чалавека.
Дорогой читатель! Вашему взору откроется начинающий путь молодого поэта. Вас ждёт волшебный мир. Стихотворения, рассказы в стихах ожидают на каждой ст...
Невялікі расказ апісвае шпацыр Максіма Фёдаравіча. У трэцюю нядзелю сакавіка мужчына выходзіць з дому, бярэ сваіх сабак і адпраўляецца ў лес. Нядоўгі...
Последние годы молодого парня Алеся были слишком сложные. После потери мамы, бесследно исчезает его отец. Затем, распадается его брак и парень остаетс...
Сборник стихов собрал в себя более ста лирических, эмоционально разных произведений.