Читать Эксгумацыя - Виктор Правдин

Эксгумацыя

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Эксгумацыя" автора Виктор Правдин. Общий объем текста составляет эквивалент 125 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанры наиболее вероятно можно определить как современные детективы, зарубежные детективы. Книга была добавлена в библиотеку 09.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Повесть написана в замечательном приключенческом жанре. Читатель вместе со следователем Смоляком пройдет через лабиринт интриг и предательств, узнает цену человеческой жизни и власти золота, окунётся в бурлящий котел страстей. Для широкого круга читателей.

Книга Эксгумацыя онлайн бесплатно


1

Лета было ў самым разгары. Дзённая лiпеньская спёка цяжкiм, даўкiм смогам ахiнула, сцiснула, быццам абцугамі, двухмiльённы горад i вось ужо месяц трымае яго ў напружаным чаканнi – чаканнi дажджу. Здаецца, што асфальт на вулiцах плавiцца, ператвараецца ў пластылiн, i ад яго ўвачавiдкi, паволi цягнецца ўгору цяжкае, гарачае, прыкра-горкае паветра, якое завiсае над гмахамi дамоў, ствараючы вялiзны яйкападобны панцыр. I нават ноч не прыносiць прахалоды, а слабенькi начны вятрыска, як нi стараецца, не можа прабiцца да гарадскiх вулiц. Жыццё, здаецца, замарудзiлася. Трава ўздоўж тратуараў i ў невялiкiх скверах ды парках звяла, а найбольш сонечнымi месцамi заўчасна жоўкне i сохне. Дрэвы таксама ўмомант знiякавелi, лiстота звiсае скручанымi ледзяшамi i немагчыма каля iх знайсцi i лапiка ценю, каб перадыхнуць, схавацца ад прамянiстага, бязлiтасна-гарачага сонца. Разамлелыя людскiя чэргi толькi i ўбачыш каля кiёскаў, дзе прадаюць марожанае. А вось заўсёды крыклiва-гаманкiя аматары пенiстага пiва не здрадзiлi любiмаму пiтву, а толькi пакiнулi абгароджаную каля кiёска пляцоўку з трыма круглымi бруднымi сталамi i сцiшана месцяцца ўздоўж сцяны жылога дома, дзе яшчэ крыху ёсць цень.

У адзiнае вакно кабiнета старшага следчага пракуратуры Васiля Мiкалаевiча Смаляка сонца зазiрае ўранку ўсяго на якую гадзiну, i следчаму заўсёды яго не хапае. Нават гэтымi спякотнымi днямi, калi чырвоны слупок на тэрмометры перакулiў за дваццаць пяць градусаў i настойлiва падкрадаўся да адзнакi трыццаць, следчы, не задумваючыся, змянiў бы свой пакой на той, дзе многа сонца i цяпла. Смаляк быў невысокi, але, як кажуць, чалавек шырокай косцi, рухавы, а выразныя шэра-сiнiя вочы пазiраюць з-пад чорных вузкiх броваў спагадлiва i шчыра. Яму было трыццаць пяць гадоў, хоць выглядаў ён на ўсе сорак. Заўчасная сiвiзна, глыбокiя, не па гадах, зморшчыны каля вачэй, па ўсiм, ад таго, што саромеўся насiць акуляры, на лбе i ў куточках рота старылi, асаблiва калi следчы быў нечым заклапочаны. У гэтыя хвiлiны ён меў хваравiты, пакутнiцкi выгляд. I наадварот, калi ўсмiхаўся, ад хваравiтасцi не заставалася i знаку, твар свяцiўся непадробнай шчырасцю, нейкiм унутраным святлом, i Смаляк маладзеў на добры дзесятак гадоў. Характар меў лагодны, спагадлiвы, не ачарсцвеў за час работы ў пракуратуры, але, калi трэба было, мог пастаяць, i не толькi за сябе. Мо якраз праз гэта i цягнулiся да яго людзi, давяралi асабiстае, самае iнтымнае, пра што нават на споведзi не кожны прызнаецца.


Читайте также
Данное произведение открывает перед читателем уникальный мир, в котором переплетаются вдохновение и мечты. Автор проводит нас сквозь грань реальности...
СССР! Ленин! Партия! Комсомол! Ну же?! Кобзон, Зыкина, БАМ, Целина…... но это где-то там, в другом, настоящем СССР! В том, сверкающем чешским хруста...
«Жила-была маленькая девочка. Больше всего она любила читать книжки. Иногда к ней приходили волшебные сны: очень яркие и очень правдоподобные.Они были...
В романе можно увидеть предсказание автора о мире будущего и развитии древа военных технологий, многие из которых найдут применение через несколько де...
Кинороман написан по мотивам романа Виктора Правдина «Возвращение из преисподней». Минск, Раков, Плещеницы, Шарковщина, Браслав – те города и местечки...
Герои произведения живут и борются с преступностью в 80-е годы ХХ столетия еще в БССР. Сюжет захватывающий, интригующий, и, главное, читатели могут вс...
Чарговая кніга беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна – першая частка рамана «Нелюбімыя гінуць» – «Выпрабаванне». Гэта няпростыя гісторыі трох жанч...
Падзеі рамана пачынаюцца з навагодняга балю-маскараду 1910 года ў палацы генерал-губернатара г. Мінска. Малады афіцэр ваенна-марскога флоту граф Сярге...
Жыццё прымушае галоўнага героя рамана Андрэя Бусла прайсці “сем колаў пекла”: яму лёсіць трапіць на ўласнае пахаванне, даводзіцца разблытваць пакручас...