Читать Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў - Ян Дамінік Кірэеў

Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў" автора Ян Дамінік Кірэеў. Общий объем текста составляет эквивалент 15 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанр наиболее вероятно можно определить как стихи и поэзия. Книга была добавлена в библиотеку 09.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Усе з нас былі, будуць ці ўжо ёсці – падлеткамі. Свет які вельмі рэзка прымушае цябе выйсці з дзіцячага трансу, прымушае абіраць, ісці, змагацца і проста жыць, натуральна атрымвае зваротную рэакцыю ў выглядзе моцнага ўсплёску пачуццяў і ад гэтага гарачых спроб перарабіць, скрытыкаваць і перавярнуць, здаецца як, няслушны свет.Кожны верш напоўнены менавіта гэтым самым пачуццём, якія вы, можаце даведацца ці ўспомніць, ці адчуць, што вы не адны.

Книга Юнацкіх мрой труна. Зборнік вершаў онлайн бесплатно


© Ян Дамінік Кірэеў, 2023


ISBN 978-5-0059-8744-0

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Пажоўклае лісце, маўклівыя вуліцы і імгненнае адчуванне сабе ў патоку жыцця. Як я бачу свет? Праходзячы па вуліцы без музыкі ў вушах, напяваць сабе абрыўкі песень, якія памятаешь, і жадаць, каб хутчэй прыйшоў транспарт: зарыцца ў шумны натоўп з людзей навокал і людзей у экране. Рабіць цяжкія рэчы на аўтапілоце і знаходзіць сабе на паўдарозе да дому. У самым бурным патоку думак натыкацца на адну, якая, нібы камень, спыняе рух і прымушае глядзець на сабе як на бруднае кацяня пад халодным дажджом.

Я ўдзячны за ўсё, што ёсць. За две рукі і нагі, за ваду і за кепскае на сэрцы, бо як жа я тады адчую добрае?

Я не змагу зразумець іншага чалавека, магу толькі наблізіцца да гэтага. Дык ці трэба мне гэта? Ідуць сваёй дарогай, радуюцца гору іншага і плачуць над сваім. Колькі размоў ідзе пра раку часа, каб на ранніцу разбегчыся, спужаўшыся зменаў. Колькі пацалункаў прывядуць да маўчання, у якім ніхто не хоча размаўляць. Колькі даверу сыйдзе, пакуль яго не возьмуць у цёплыя рукі, ды колькі гісторыяў, якія рабілі так балюча, стануць крышталём у шафе?

Халоднае мора, што становіцца месцам высноў і дум. Для кожнага яно свае. Маё – гэта тое, што на захадзе ад Менску. Рызыка ў тым, што патрэбна для спакою там, такая ж, як у палёце з хмарачоса. Пагружаючы галаву у роздум, а цела у стому, ўсё роўна не зможаш збегчы ад таго, што трэба з сабою абмовіць.

Менавіта ў такім патоке, як звычай, я пісаў і маляваў.

Гэтыя вершы я пісаў з 14 гадоў, таму, праходзячы праз старонкі, вы будзеце назіраць за сапраўдным юнацкім сэрцам. Шмат праз што праходзіць кожны з нас і б’ецца ў штодзённай бітве, аб якой нікому не кажа. Я хачу, каб гэтыя вершы нагадалі вам аб тым, што такое зноў пачынаць сваё жыццё не ведаючы нічога і ствараць свой шлях самастойна і зноў вучыцца разумець свае пачуцці.

Асноўнымі крыніцамі, адштурховаючыся ад якіх, я пісаў, былі мае ўласныя перажыванні, буйныя падзеі і, вядома, дзяўчыны. Я спецыяльна не даю назву ніводнаму вершу, каб кожны з вас мог даць вершу сваю назву і дапусціць яго менавіта ў той кут свайго сэрца, дзе ён мусіць быць.

Зборнік з’яўляецца кропкай у маім пераходзе з дзіця ў дзецюка. Я ўклаў душу і сэрца, каб максімальна ярка перадаць, што я адчуваю на момант напісання і даць зразумець людзям, што гэта – мае пачуцці.


Читайте также
Что может быть страшнее, чем мир которым управляют бабушки? Да, они самые.Это целый орден старушек, которые ведут свою историю ещё от Евы. Целая ист...
основано на реальных ... ну, почти на реальных) прототипы, уж точна, имеюцца) Примечания автора:...
Учебное пособие разработано в соответствии с Государственным образовательным стандартом высшего профессионального образования. Рассматриваются теорети...
Монография посвящена актуальной проблеме педагогической науки и образовательной практики – повышению качества профессионального образования. Обоснован...