Жанчыне, каб не стаць на яго шляху непатрэбным баластам, неабходна прасякнуцца ідэямі свайго мужчыны, каторы, у сваю чаргу, павінен памятаць, што цёпла, сытна, камфортна, утульна ў доме не само па сабе, а дзякуючы камусьці, каму і варта аддзячыць. Узаемапаразуменне пачынаецца з удзячнасці, лепш выражанай не на словах, а пры дапамозе падарункаў – памятаем пра матэрыяльную жаночую прыроду.
У выпадку двух андрагінаў (самастойных, незалежных, самадастаковых асоб) будзе мець месца узаемапранікненне поглядаў.
Як для мужчын важныя нейкія духоўныя пошукі (духоўны ад слова дух – «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукі яе мужчыны добра аплачвалісь (вада, і тым больш зямля – рэчы канкрэтныя, якія ўспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазіцыя, абумоўленая, зноў жа, асаблівасцямі адпаведных стыхій. Стаць андрагінам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процілеглыя пазіцыі, што дазволіць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлі, зямного раю – таго, аб якім гаворка як раз і ідзе ў Бібліі. Трэба палюбіць грошы ўсёй душой, а калі грошы адкажуць табе ўзаемнасцю, ты палюбіш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накірункам руху да раю. Вось па такіх правілах мае сэнс усталёўваць адносіны паміж жанчынай і мужчынам (а не паміж жанчынай і мужчынай, як гэта часта бывае сёння).
Зразумела, што любоў-дзеянне і любоў-адносіны варта распаўсюдзіць на ўсё, чаго жадае душа, што дазволіць задаволіць яе патрэбы.
Тое, што сучасных мужчын больш цікавяць цялесныя ўцехі, а жанчыны жадаюць духоўнага зліцця – добрая прыкмета набліжэння часу «Царства Божага», бо, па логіцы рэчаў, усё павінна быць наадварот. Пры гэтым, спакусы ў вобразе жанчыны не варта пазбягаць, дастаткова палюбіць яе ўсім сэрцам, узжадаць ад душы, што дазволіць паяднаць матэрыю (цела) з духам.
Вось так, прытрымліваючыся сярэдзіннага шляху, не ўпадаючы ў крайнасці, зямля-вада-жанчына-маці і неба-вецер-мужчына-бацька, пераплятаючыся, садзейнічаюць паступоваму пераходу ад дуальнага ўспрыняцця свету да перажывання пачуцця абсалютнага адзінства, набліжаючыся тым самым да Адзінага, да Творцы, Ісціны, Абсалюта.