Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - страница 2

Шрифт
Интервал


Змяніць прошлае. Я ўжо разважала раней аб магчымасці павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважанні.

Дапусцім, вы асэнсавалі, што дзесьці год дзевяць таму назад зрабілі вялізную памылку, выйшаўшы замуж не за таго чалавека, і зараз хацелі б яе выправіць. Паверце, вам нішто не перашкаджае гэта здзяйсніць – трэба толькі вярнуцца ў думках у той час, які прынята называць прошлым. Якім чынам вяртанне можна ажыццявіць на практыцы? Вазьміце старэнькі фотаальбом, адшукайце свае фотакарткі дзевяцігадовай даўніны, пажадана таксама знайсці некалькі тагачасных шлягераў. Пасля чаго дастаткова сесьці на ўтульную канапу, уключыць тую самую музыку, і, прагледзеўшы напярэдадні фотаздымкі, заплюшчыць вочы і расслабіцца ў той ступені, якая дазволіць вам дэталёва ўзнавіць падзеі даўно мінулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруціце тое ж самае кіно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамі. І калі вы раптам заўважылі, што, запісваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаўмысна напісалі 2002, значыць, у вас атрымалася адкруціць стрэлкі гадзінніка да той кропкі, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!

Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апісана ў казцы «Дванаццаць месяцаў». Наколькі гэта і іншыя такога роду гісторыі з'яўляюцца казачнымі?..

Такім чынам, мы можам вярнуцца ў прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паўплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю ў тым ліку ад таго, які з прапанаваных нам сёння шляхоў мы абярэм.

МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.

Што ж такое час? У тлумачальным слоўніку С. І. Ожэгава знойдзем такія азначэнні часу:

«Час. 1. У філасофіі: адна з асноўных аб'ектыўных форм (разам з прасторай) існавання бясконца развіваючайся матэрыі. Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамі, хвілінамі, гадзінамі. 3. Прамежак той ці іншай працягласці, у які адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне ці стан да прошлага, цяперашняга або будучага».