Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькі на адноснасць успрымання часу: мы можам адлічваць час, дзякуючы (адносна)руху Зямлі вакол Сонца, руху стрэлак гадзінніка.
«Па-за межамі часу і прасторы рух матэрыі немагчымы». Іншымі словамі, няма руху, развіцця як разнавіднасці руху – няма часу.
Вось мы і падышлі да адказу на другое пытанне: чаму час з'явіўся толькі з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынікае з пытання: таму што раней час не меў магчымасці цячы, рухацца. Часу і прасторы не існавала па прычыне першапачатковай нерухомасці матэрыі, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналі? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзінства, еднасць усіх супрацьлегласцяў, як напрыклад: дабра і зла, радасці і смутку, працалюбства і ляноты, жорсткасці і мяккасці, бясстрашнасці і страху… Любоў і нянавісць – гэта па сутнасці адно і тое ж, палярныя праяўленні аднаго і таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымі (і меўшымі пры ўзнікненні аднолькавую назву; любоў і нянавісць павінны былі называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана і агіда (гл. Фрэйд «Татэм і табу»), і ўсё іншае), яны з'яўляюцца божымі якасцямі, і толькі з іх раздзяленнем на любоў і нянавісць адзінае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаўляючы сябе адзін аднаму, мужчына і жанчына перастаюць быць Богам. У адзінстве сіла, а не ў процістаянні. Дуалізм патрэбен толькі ў якасці інструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параўнання. Богу трэба было падзяліцца, каб пазнаць сябе. Рух (і час) пачаўся з расколу свету надвае.
ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.
Але ж час, як адна з праяў Бога, павінен існаваць поруч са сваім антыподам – «безвременьем» (тэрмін Юнга). Адзінае, калі час існуе ў праяўленым выглядзе, то адсутнасць часу павінна існаваць няяўна, але ў той жа самы час, што і час. Тое ж адбываецца і з іншымі якасцямі: чым больш я люблю, тым мацнейшы павінен быць кантроль над роўнавялікай па сіле, нябачнай, але дакладна існуючай як частка мяне, захоўваючайся ў патэнцыяле, нянавісці.
Бога таму складана пазнаць цалкам, што калі ты любіш, то не можаш адчуваць нянавісці, а калі ненавідзіш, не можаш любіць, у той час як Бог ёсць любоў і нянавісць разам узятыя, але разам з тым непраяўленыя. Пазнаць Бога можна, толькі паступова дасягнуўшы раю, папярэдне прашоўшы праз пекла і чысцец – іншага шляху няма.