Аб вечным. Запіскі эзатэрыка - страница 8

Шрифт
Интервал


Вы ўсё яшчэ лічыце, што зло ў тым сэнсе, які мы ўкладваем у гэта паняцце, існуе?

Тады звернемся да супрацьлеглага паняцця – дабра. Вы заўважылі, што ваш знаёмы вам хлусіць. Сказаць аб гэтым – значыць зрабіць яму непрыемна, а рабіць іншым непрыемнасці тое ж, што рабіць зло. Калі ж прамаўчаць, гэта прынясе ілгуну задавальненне. Адчуваць задавальненне прыемна, добра. Вы сапраўды думаеце, што зробіце добра, калі прамаўчыце? «Такога дабра нам не трэба».

Зробім высновы.

Атрымліваецца, што зло прычыніць немагчыма ў прынцыпе.

Можна зрабіць іншаму балюча, але гэта будзе азначаць толькі тое, што ён меў патрэбу ў болі для ачышчэння або для штуршка ў развіцці. Часта бывае складана адшукаць больш дзейсны лекавы сродак, чым боль.

Можна выказаць у адносінах да іншага агрэсію. Але гэта будзе азначаць, што агрэсія ўжо жыла ўнутры яго самога, а ваш выбух гневу з'явіўся толькі яе адлюстраваннем.

Можна яшчэ шмат чаго зрабіць, як добрага, так і лекавага, але пры гэтым не трэба забываць, што ты не толькі адлюстравальнік унутранага свету іншых, але і іншыя з'яўляюцца адлюстравальнікамі твайго ўнутранага свету. Так, прыносячы камусьці боль, ты тым самым даеш магчымасць яму самаўдасканаліцца, але ў той жа час ты праяўляеш у адносінах да яго агрэсію, а гэта значыць, што пэўныя разбуральныя сілы дзейнічаюць унутры цябе і, як вынік, яны абавязкова прыцягнуць да цябе крыніцы болю накшталт таго, што ты прычыніў у адносінах да іншых.

Таму карысней «лячыць» любоўю. І калі ты паўстаў перад выбарам: зрабіць балюча іншаму або горш сабе (калі разумееш, што без ахвяры не абысціся), то што б ты не выбраў, зрабі гэта з любоўю ў сэрцы.

Такім чынам, дабро толькі тады дабро, калі яно падштурхоўвае атрымліваючага дабро да развіцця, дакладней, да станоўчага развіцця. Нават калі яно пры першасным разглядзе будзе ўспрымацца атрымальнікам як зло.

Тут узнікае іншае пытанне: калі дабро і зло ўмоўныя паняцці, то што значыць станоўчае развіццё?

Чалавек, які нараджаецца на гэтым свеце, абавязкова будзе развівацца, ён вымушаны гэта рабіць да таго часу, пакуль жыве. Таму што жыццё – гэта рух. Рух – паняцце вектарнае, рухацца можна толькі ў накірунку, а значыць, і развівацца можна рознабакова, у тым ліку, знешне і ўнутрана, павярхоўна і глыбока, аж да поўнага разбурэння або, наадварот, станаўлення чалавека як асобы. Стаць