Сны аб Беларусi - страница 4

Шрифт
Интервал


Разлiлася рэчанька,
Ой, не перайсцi.
Пакахала дзеўчына
Першы раз у жыццi.

«Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоў…»

Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоў
Есць мясцiна, абраная лесам.
Прывячае там шэргат сасновых бароў,
Мятны водар мурожных пакосаў.
Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,
Дзе да берага ласцiцца мора.
Там надзеi маi, там маi каранi,
Там пазнаў я i шчасце i гора.
Часам вабяць замежных спакус мiражы
I прыгоды бясконцых вандровак.
Але што там не думай, што там не кажы,
Мне нiкуды не дзецца ўсе роўна
Ад кутка, што знаемы з маленства майго,
Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.
Наблукаўшысь, вяртаюсь туды зноў i зноў,
Хай не сам, а душою i сэрцам.

«Я не скаржусь на лес свой няўдалы…»

Я не скаржусь на лес свой няўдалы.
Што мне дадзена, тым ганаруся.
Шчасця, радасцi, гора навалам.
Калi хочаш, з табой падзялюся.
Слезы – добра. Шанцуе – прыемна.
Як належнае гэта прымаю.
I тугу адганяю прэч спевам.
Калi хочаш, табе праспяваю.
На мой век уселякага досыць.
А калi табе штось не хапае,
То сваiм недарэчлiвым лесам,
Калi хочаш, з табой памяняюсь.

«Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi…»

Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi,
Хаваецца ў няхожаным бары.
I, каб нiхто iх не дастаў, высока
Запальвае ноч зоркi-лiхтары.
Зыходзiць дзень. Раптоўна цi наўмысна
Малюе чырванню на шкле вакон.
I ноч пацiху гойдае калыску,
Дзе прытулiўся мой чароўны сон.
Зыходзiць дзень. Без доўгiх развiтанняў.
Мо невядома ветлiвасць яму?
Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,
Што зранку атлумiлi галаву.
Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбна
Адпачываць i назапашваць моц,
Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,
Што з вечара там запалiла ноч.

«Каб вялiсь у вашай хаце…»

Каб вялiсь у вашай хаце
Дабрабыт i згода,
У вакенца каб свяцiла
Сонейка заўседы.
Каб дарыў свае напевы
Вам зялены гай,
Не хадзiце, дзеўкi, замуж
За нялюбага.
Каб вам вочы не калолi
Чужы лад i шчасце,
Каб мiнулi вашу хату
Гора i напасцi,
Каб суседкi не насiлi
Плеткi па вуглам
Не хадзiце, дзеўкi, замуж
За нялюбага.
Каб ад болю i сумоты
Сэрца не шчамiла,
У галаву не лезлi думкi
Што жыцце пастыла.
Каб не ведалi нiколi
Лiха лютага,
Не хадзiце, дзеўкi, замуж
За нялюбага.

«На пачатку лiпеня…»

На пачатку лiпеня,
Сонейкам сагрэты,
Пах духмяны лiпавы
Напаiў паветра.
Зпешчаны нябесамi,
Ветрам зачарованы
Плаве па-над вескаю
Водар непаўторны.
Нават у самiм горадзе,
Памiж вулiц шумных
Пах дзiвосных кветак