– Яны у цябе ўжо другi год няколатыя ляжаць.
– А па мне хоць i тры. Я сабе як паравое паставiў, дык дроў зусiм мала трэба. А ты не збiраешся сабе ставiць?
– Што ставiць? – не зразумеў Дрозд.
– Паравое. Калi надумеш, пазавi. Я табе мiгам зраблю.
– Ды мне i печка пакуль не мешае.
– Ну як хочаш! – Валерка накiраваўся прэч.
– Пачакай! – аклiкнуў яго Дрозд. – А ты чаго прыходзiў?
– Да так! Спытаць. Матка ў цябе ўчора цэмент брала. Дык нейкi ен дзiўны.
– Цэмент? – Пятро не разумеў, пра што iдзе гаворка. – Якi цэмент?
– Ды помнiк трэба было падмазаць. Ды вось, кажу, нейкi незразумелы цэмент. Светлы. Не застывае. Намучыўся. Можа стары быў? Хаця i стары цэмент добра застывае. Дык вось я i рашыў запытаць, што гэта ў цябе за трасца такая?
Дрозд непаразумела хлопаў вачыма, потым пагледзеў на сарай, на Валерку, зноў на сарай i зарагатаў.
– Чаго ты? – спалохаўся Валерка. – Крышу знясло?
– Ну бабы! Ну дуры! Гэта ж не цэмент быў!
– Як не цэмент? А што?
– Цэмент я заўчора ўвесь на ганак зрасходваў. А гэта ў мяшку даламiтка была. Ну, мая па дабраце душы тваей матке i насыпала.
– Тваю макаўку! – Валерка плюнуў. – А я як дурны паўдня чакаў, пакуль застыне.
– Ну i як? – Дрозд перастаў рагатаць.
– Што як? Трымаецца. Як i нада быць, – Валерка накiраваўся прэч.
– Ты калi трэба, – крыкнуў Дрозд уваслед, – прыходзь. Я табе яшчэ такога цэменту насыплю. А калi не паленешся – схадзi за ферму. Там яго цэльная гара.
Дрозд хiхiкнуў i зноў прыняўся зносiць дровы ў хляўчук.
Генка смяяўся:
– Калі і есць анекдоты пра цешчу, то яны ўсе пра мяне. Каб я ведаў, што так атрымаецца, ніколі б не ажаніўся. Колькі з цешчай разам жывем, два разы толькі і пагаварылі. Адзін раз яна мяне аблаяла. Другі раз я яе. Вось і ўся рамова. А пра што нам з ею размаўляць? У яе свае інтарэсы, ў мяне свае. А агульных ні воднага.
– А колькі ей гадоў? – запытаўся Васіль.
– А чорт яго ведае! – Генка пацiснуў плячамi. – Не то шэсцьдзесят тры, не то шэсцьдзесят чатыры.
– Добры зяць! – усміхнуўся Сяргей. – Нават не помніць, колькі цешчы гадоў.
– Было б чым галаву дурніць! – адмахнуўся Генка. – Мяне такая матэматыка не займае.
– Тут год з дваццаць яшчэ патрымаць давядзецца, – прадоўжыў Сергей. – У маей жонкі адна бабуля дажыла да дзевяноста шасці, а другая – да дзевяноста васьмі.
– Гэта ты сваім зяцям расскажаш, – надзьмуўся Генка, – каб ведалі, што іх чакае. Самае смешнае – жаніцьба, як у той рэкламе – бярэш адну рэч і бясплатна атрымліваеш другую. Бярэш жонку, а ўдабавак і цешчу ўпрыдачу. А самае крыўднае, што ў майго брацельніка было две жонкі і ніводнай цешчы. Трэцці раз недарэка надумаў ажаніцца – і зноў падфарціла – зноў без цешчы. А тут на днях выпадак быў… Звоніць мне малая, раве ў голас. Баба, кажа, забілася. А я і не ведаю – ці то плакаць, ці то радавацца. Я рукі ў ногі і дадому. А ей хоць бы хны! Лезла на шафу – з табурэткі грымнулася. Толькі руку пабіла. А шкада… Калі б галавой ляснулась, мо там бы зварухнулась нешта – паразумнела б хоць крышачку.