– Пазней можна будзе павесіць спецыяльную прымочку, якая нават твае патроны будзе сама лічыць. А яшчэ пастаянна задаўбываць цябе парадамі па выкананні здаровага ладу жыцця. А калі разжывешся, можна будзе арганізаваць табе шлем з адмысловым забралам, як у навукоўцаў, на якое праецыецца ўсякая карысная інфармацыя як з твайго камунікатара, так і з розных датчыкаў касцюма і, напрыклад, з дэтэктара анамалій, – тараторыў Лепр.
– Лепр, так значыць ёсць гэтыя самыя дэтэктары анамалій?
– Ёсць, але каштуюць яны, ой, як нятанна. Трэба быць па-сапраўднаму ўдачлівым, каб прынесці столькі артэфактаў або іншых нейкіх патрэбных навукоўцам штуковін. Хоць, з тваім імечкам, можа і пракоціць. Ну, усё, давай за працу! – Лепр ляпнуў сваёй здаравеннай далонню Лакі па плячы, ад чаго той прыкметна пахіснуўся.
– Ну, я пайшоў… – сказаў Лакі, хутчэй нават самому сабе і рушыў да брамы ў плоце. Абмінуўшы яе, ён зарыентаваўся па карце ў камунікатары і накіраваўся да бліжэйшай кропкі ўстаноўкі датчыка.
Не гледзячы на тое, што час па яго прыкідках пераваліў за абедзенны, ды і гадзіны ў камунікатары таксама паказвалі пачатак другога, сіл у ім было хоць адбаўляй. Калі б ён не ведаў, што знаходзіцца ў Зоне, што тут месцамі радыяцыйны фон зашкальвае ўсе дапушчальныя нормы, што за ім дзесьці сочыць пара, а то і больш, галодных вачэй, уладальнікі якіх проста мараць, каб ён упаў без сіл і стаў іх сняданкам, абедам або вячэрай, у залежнасці ад часу сутак, можна было б падумаць, што гэта ўсяго толькі нейкі падлесак недалёка ад горада – адно з упадабаных месцаў адпачынку гараджан, якія не маюць дачы або хаткі ў вёсцы. Здавалася, што яшчэ ледзь-ледзь, і пацягне водарам дыма ад вогнішча для нарыхтоўкі шашлыкоў, а то і самімі шашлыкамі запахне, пачуюцца вясёлыя галасы дзяцей, гарэзуючых на прыродзе, і не-не, ды і зацягне хто-небудзь бязладным голасам нейкі чарговы музычны хіт.
І вось яна – першая кропка. Месца чыстае, некалькі тонкіх дрэўцаў, адзін куртаты куст, ды пучкі травы і цвёрдая, месцамі патрэсканая, як у пустыні, зямля. Павялічыўшы маштаб карты на камунікатары, Лакі ўстаў у цэнтр маркера. Няёмка агледзеўшы сябе, ён знайшоў кальцо, якое вызваляла датчыкі і, тузануў за яго. Тут жа, без усялякай затрымкі і практычна бязгучна, выехаў адзін з датчыкаў.
– Мабыць, Лепр правы, калі б гэты датчык не прытамаджваў на выхадзе, то з такой вышыні ён дакладна пікай ўвайшоў бы ў маю левую нагу, – падумаў Лакі і, пацягнуў левай рукой стралу датчыка, а правай, зняў кувалду з пояса.