Пяшчынкі шчасця - страница 2

Шрифт
Интервал


– Напэўна, уладальнік, – падумаў ён.

– Загінуў. Лакацыя «Бурштын». Агнястрэльнае: грудзь, галава.

– Дакладна, уладальнік, – нават неяк узрадаваўся ён, – вось жа і раны на грудзі, і на ілбе. Агнястрэльныя. Толькі што такое лакацыя «Бурштын»? Піянерлагер, ці што?

– Добра, трэба яксьці выбірацца адсюль. Трэба знайсці людзей. Жывых…

Падняўшыся, ён выключыў прыбор і стаў распіхваць па кішэнях знойдзеныя прадметы. І толькі цяпер ён зразумеў, што ў яго кішэнях няма нічога: ні пашпарта, ні ключоў ад дома, ні грошай. А калі ён патроны паклаў у кішэню штаноў, то выявіў, што нават гузік знік. Зрэшты, ужо без здзіўлення, ён выявіў, прапажу гузікаў і на куртцы.

– Добра, потым абдумаю гэта…

Агледзеўшыся па баках, ён убачыў на гарызонце пабудовы, якія аддалена нагадвалі карпусы вялізнага завода, якія стаялі на ўзгорку, а перад імі ў нізіне стаяла дзіўнага выгляду пабудова, якая нагадвала нейкае ўмацаванне з фантастычных фільмаў. Каля яе праходжаліся некалькі чалавек.

– О! Людзі! Жывыя… праўда, здаецца, усе са зброяй, але і ў мяне таксама ёсць пісталет. Хоць ваяка з мяне яшчэ той…

З гэтымі думкамі ён ішоў у бок пабудовы, пераступаючы невялікія лужыны і абыходзячы тыя, якія пабольш. Крыху не адгадаўшы з адлегласцю, яму патрэбілася зрабіць невялікі крук, бо паблізу аказалася, што пабудова абнесена плотам з трывалых сталёвых дубцоў, праціснуцца праз якія было немагчыма. Людзі, якія ахоўвалі пабудову, з цікавасцю назіралі за ім. Тое, што гэта ахоўнікі, ён нават не сумняваўся.

– Добра, хоць не страляюць, – падумаў ён.

Падышоўшы да брамы, ён убачыў акуратную чорную дзірку ствала, накіраванага ў яго бок.

– Ты хто такі? – спытаў яго ўладальнік гэтага ствала.

– Я… гэта… Н-н-не п-памятаю… – заікаючыся сказаў ён.

– Дзіўны ты нейкі, хоць і не падобны на зомбака.

– На каго?

– На… а зрэшты, ідзі ў бункер. Там навукоўцы. Можа ты ім спатрэбішся. У якасьці ўзору, ха-ха-ха, – засмяяўся ахоўнік.

– Н-н-ну, і ж-жарты ў вас, – працягваючы заікацца, ён падаўся назад.

– Так, добра. Жартую я, ідзі да навукоўцаў. Яны любяць такія загадкі. Вось толькі ствол прыйдзецца здаць.

– Каго?

– Ствол! Пісталет і патроны да яго, зразумеў?

– А-а-а! На, трымай.

– Падыдзеш да дзвярэй, націсьні кнопку выкліку, а там ідзі па інструкцыям. Зразумеў?

– Ага.

– Дзіўнае месца, што і не кажы, – думаў ён, падыходзячы да бункера.