Падышоўшы да дзвярэй, ён націсьнуў кнопку выкліку.
– Нічога сабе дзверцы! Такую і танкам не вырвеш.
Але яго думкі перапыніў скажоны дынамікам голас:
– Хто там?
– Э-э, добры дзень!
– І вам не хварэць.
– Я… гэта… не ведаю як сказаць… гэта… згубіўся…
– Што, прабачце?
– Ну, накшталт як заблукаў…
– Цікава-цікава… што ж ўваходзіце. Толькі ў тамбуры вам прыйдзецца прайсці працэдуру абеззараджання.
– А гэта не балюча?
– Не хвалюйцеся, працэдура праводзіцца сціснутым паветрам з невялікім працэнтам антысептыку.
З гэтымі словамі дзверы, злёгку рыпаючы, адчыніліся і ён увайшоў у тамбур. Дзверы плаўна зачыніліся, пачуліся пстрычкі замкоў, і ў тамбур, шыпячы як сотні раз'юшаных змяюк, пачало падавацца паветра. Запахла нейкім сродкам. Не так каб моцна брыдка, але ўсё ж. Шыпенне сціхла і ўнутраная дзверы павольна адчыніліся, прапускаючы яго ўнутр бункера.
– А тут даволі прасторна, – адзначыў ён пра сябе.
– Праходзь-праходзь, чаго рот раскрыў, – пачулася з кута, у якім стаяў ахоўнік, якога ён адразу не заўважыў.
– А куды ісці?
– Прама па калідоры, на павароце направа, там канторка. Ідзі да яе. Налева цябе ўсё роўна ніхто не пусціць. Там мой брат стаіць. Усё, ідзі.
Прайшоўшы па паказаным маршруце, ён упёрся ў канторку, за якой нейкі пажылы чалавек нешта рабіў над нейкім прыборам.
– Э-э, добры дзень.
Чэпкія вочы рэзка уткнуліся ў яго.
– Дык гэта вы згублены?
Чырванеючы, і адчуваючы сябе як школьнік, яму толькі і атрымалася адказаць:
– Ага…
– Так, так, раскажыце падрабязней, малады чалавек. Што вы памятаеце? Як сюды трапілі?
– Так, гэта… не памятаю нічога! Хоць… так, успомніў! Я на заводзе працую. Ці працаваў. Здаецца, ішоў дадому… сапраўды, з другой змены. А каб зрэзаць дарогу, пайшоў праз парк… Далей… далей… Ўспышка! І ўсё… ачуўся на зямлі. Тут непадалёк… так, і там труп ляжыць… трэба кудысьці паведаміць… бо труп… гэта ж… сур'ёзна. У яго была зброя… я забраў, але тут… на ўваходзе да вас… забралі… і ў яго тэлефон быў… такі цікавы… як быццам абаронены… сур'ёзны такі.
– Так, так, а галава баліць? Адчуванне павышэння тэмпературы? Ламата ў целе? Нейкія скаргі на самаадчуванне? Заўважылі нешта дзіўнае?
– Стойце, стойце, не так хутка. Галава ўжо праходзіць, хоць балела вельмі моцна. Тэмпературы накшталт няма. Ламае шыю і спіну. Ды і яшчэ нейкі прысмак у роце, як быццам жалеза, ці што. Дзіўна тое, што пры мне не было нічога: ні пашпарта, ні ключоў ад дома, ні грошай, нават гузікаў і тых няма.