Пяшчынкі шчасця - страница 23

Шрифт
Интервал


– Ві, я не ведаю, хто напісаў твой зыходны код, але не магла б ты неяк выглядаць… менш задзірліва?

– Хм… я табе не падабаюся? – з гэтымі словамі Ві надзьмула шарык жуйкі і лопнуўшы яго, задрала брыво.

– Тваю ж маць! – падумаў Лакі. – Яна яшчэ і дражніцца!

– Як табе сказаць… Мне здаецца, што яшчэ трошкі і праз твае шорты будзе відаць усё, што цяпер імі прыкрыта, а вось кашуля… яшчэ пара рэзкіх паваротаў і яна сама расчыніць вонкі ўсё, што ўнутры.

– Хм… сарамняшка які. Добра, убаўтаў.

Ві знікла, а потым з'явілася ў вобразе мілітары. Усе таксама сэксі, але ўжо менш голых частак.

– Так лепш?

– Так, Ві, несумненна. Вось калі б ты яшчэ перастала накручваць на палец свае валасы, калі пра штосьці разважаеш. Гэта было б яшчэ лепш.

– Эй, эй, я дзяўчынка, мне можна!

Лакі ад такой заявы аж страціў дар мовы.

– Добра. Хай будзе так.

– Вось так, лапуля.

– Ві!

– А што я?

– Перастань, калі ласка.

Чарговы хлапок віртуальнай жуйкай і непрыстойны жэст у бок Лакі у выглядзе выстаўленага сярэдняга пальца.

– Вось ужо, хлябну я з гэтай адорвай…

Скончыўшы з рознага роду наладамі, Ві паведаміла:

– Па наяўных дадзеных, табе неабходна цяпер знайсці падыходзячае месца для начлегу і правесці ў стане сну не менш за сем гадзін.

– Ві, а ці нельга яксьці прасцей сказаць? Напрыклад, табе, маўляў, трэба паспаць гадзін сем-восем.

– Добра… я ўнясу карэкціроўкі ў ланцуг дыялогаў.

– Дзякуй.

– Не варта падзякі, чувак.

– Э-э-э-э…

– Унесены карэкціроўкі ў ланцуг дыялогаў.

– Эх, добра, яшчэ папрацуем над гэтым. Дабранач.

– Дабранач.

Дзень другі

Спаў Лакі без сноў. Прычым, прачнуўшыся, не адчуў ні найменьшага дыскамфорту ад надзетага на ім касцюма. Як учора яму паведаміла Ві, у касцюм была ўбудаваная нейкая хітрая сістэма, якая забяспечвала непрыкметнае для свайго носьбіта падтрыманне гігіены. У ім сапраўды нічога не прэла і не націрала, нават калі ён і змакрэў, то гэтага ніяк не заўважыў. Сістэма асматычных фільтраў, а таксама ін'екцыйная сістэма душавання, падтрымлівалі прымальны ўзровень камфорту.

– Цікава, а як з натуральнымі патрэбамі? Трэба будзе спытаць у Ві.

Заурчал страўнік…

– Дарэчы, аб натуральных патрэбах. Вайна вайной, а есьці хочацца.

Выбраўшыся з свайго пакойчыка, Лакі рушыў у бок лабараторыі, дзе спадзяваўся заспець Віктара Мікалаевіча.

– О, Лакі, добрай раніцы. Як спалося? Пазнаёміўся са сваёй сістэмай дапоўненай рэальнасці? Былі цяжкасці?