Яна зайшла ў хату, закрыўшы за сабой дзверы. Электронны прадмет, што быў прылеплены на дзвярах, мігцеў жоўтым святлом. Унутры застаўся лётаць толькі адзін шарык.
Алесь, ад усіх дзівосных здарэнняў, павялічыў свой крок і пабег за дзяўчынай. Калі ж ён моцна схапіўся за дзвярную ручку і адчыніў дзверы, ён не разважаючы пераступіў парог. І тут жа магічны прадмет перанёс хлопца ў бетонны падвал свайго сямейнага дома. Хлопец забег у яго, быццам працягваў уваходзіць у хату, быццам крочыў за той незнаёмкай. І, на хуткім хаду, ён урэзаўся, уткнуўшыся ў паліцы. Затым схапіўся за твар. Стукнуўшыся, лёгкі боль спыніў яго. Алесь хутка развярнуўся і падышоў да сцяны, трымаючыся за лоб ад болю. Шэрая сцяна была па-ранейшаму ўпрыгожана белымі надпісамі. Алесь прыціснуўся спіной да яе, прыбраў далонь з ілба і прысеў, сагнуўшы калені. Тады ж ён зноў убачыў на падлозе раскіданыя два пакінутых залатых шара. Алесь у поўнай цішыні сядзеў перад прадметамі. Ён думаў пра тое, ці было гэта ўсё рэальным ці не, што ж на самай справе здарылася з ім за гэты кароткі час і ці было гэта фантазіяй сну ці ж нейкая навуковая бацькоўская распрацоўка?
Алесь Траўнік зноў сваімі моцнымі пальцамі злёгку крануў адзін з шароў. Адкаціў яго ад сябе. Хлопец доўга сядзеў і прыслухоўваўся да тужлівай цішыні. Баяўся ўзяць у рукі шар. І ў гэты момант, у адзін час, наверсе пачуўся выразны гучны стук. Алесь тузануўся ўсім целам, неспадзявана штурхнуў шар, а затым прыціснуў правую руку да сябе, адчуў мяккасць світэра. Адцягнуўся ад памутнення. Яго цешыла, што на ім не было старой кашулі. І пазіраючы на выхад, хлопец устаў у поўны рост.
«Магчыма, гэта быў нейкі сон…усё добра, гэта быў сон.» – супакойваў сябе Алесь, пазбягаючы нервовага стану.
Хлопец хутка падымаўся, выбіраўся па жалезных прыступках з падвалу. У спешцы ён нават не глядзеў пад ногі. Зачынішы ўваход у падвал кароткімі збітымі дошкамі, якія ідэальна ляглі, ствараючы эфект роўнай падлогі.
Стукі паўтарыліся, хтосьці стукаў па ўваходных дзвярах яго хаты.
– Секунду! – з лёгкай раздражнёнасцю, прамовіў Алесь.
З акна ўжо біла мяккае святло. Сонца ўжо павольна сунулася па небе, ператвараючы прахалодную раніцу ў больш цёплы дзень.
У адзінаццаць гадзін, новага дня, Алесь здзіўленым позіркам паглядзеў на светлыя вокны, пад якімі ў белых сонечных промнях ляталі ледзь прыкметныя парушынкі. Ноч выслізнула ад хлопца, і, не прымаючы глыбока гэтую інфармацыю, Алесь сонна ішоў да дзвярэй. Адчыніў іх.