Хаціна - страница 17

Шрифт
Интервал


– Вітаю! – адразу ж, з парога, вымавіла цёмнавалосая, каравокая дзяўчына ў шэрым паліто да каленяў.

Ля ўваходу Алесь сустрэў былую жонку Марыну. Яе тонкі твар не выдаваў радасці гэтай сустрэчы. Яна несла з сабой толькі раздражненне і непаразуменне.

– Прывітанне. – суха адказаў Алесь, не чакаючы і не жадаючы яе бачыць тут.

– Я ўвайду? – настырна спытала Марына, паправіўшы свае доўгія прамыя валасы.

– Так, вядома… – ахвотна адказаў ён.

Дзяўчына ўвайшла ў хату, стукаючы высокімі абцасамі.

У хаце было няўтульна. Брудна. У куце раскіданыя рэчы, на стале бязладна ляжалі кнігі.

– Як тут пыльна… – незадаволена сказала, горка скрывіўшы белы твар, дваццацісямігадовая Марына. – Я табе тэлефанавала, чаму ты не адказаў на выклік? Можа я перашкодзіла табе сваім з'яўленнем?! Што ў цябе на лбе, упаў ці што? І ты добра глядзішся ў лапцях! – яна зірнула на абутак былога мужа, а пасля, адышла ў бок.

Маўчанне.

Спачатку, Алесь крануў невялікую гематому ў цэнтры ілба. Балюча.

– Гэта я спатыкнуўся… – неахвотна сказаў ён.

Затым, хлопец апусціў галаву ўніз, зірнуў на абутак. Замест чорных туфляў сорак чацвёртага памеру, на нагах былі свежа сплеценыя, з драўлянага лыка, лапці. Алесь здрыгануўся знутры, страх зноў ахутаў яго. У вачах гарэла нявырашанасць і трывога. Хлопец зноў вярнуўся да мінулых думак і ўспамінаў, якія ўсё больш адцягвалі яго ад рэальнасці.

– Ты мяне чуеш? Алееесь?!.. – сказала Марына і, спрабуючы вярнуць хлопца да размовы, дакранулася да яго рук.

Ён абыякава падняў свае зялёна-сінія вочы на вытанчаную Марыну. На бледным твары хлопца не было ўсмешкі, толькі палохаючая пантаміма граючых вачэй.

– Ты мяне чуў? Ты сур'ёзна маеш намер знесці гэту хату? Можа, усё ж, паслухаеш мяне ў апошні раз і прадасі гэтую старую праклятую хаціну. Зямельны ўчастак дасць больш грошай, чым проста знос і застой зямлі. Я магу табе дапамагчы прадаць. У мяне ёсць чалавек, які возьмецца за гэту справу і возьме невялікі працэнт ад здзелкі. – лёгкім, звонкім тонам у голасе пераконвала яго яна, пляскаючы сваімі доўгімі вейкамі цёмных вачэй.

– Паслухай, я дарма з табой падзяліўся сваімі планамі на гэту хату. Але я ўжо вырашыў, што нічога не буду зносіць і тым больш прадаваць! – не пагадзіўшыся адказаў Алесь. – Абыдзешся ты без працэнтаў. Дарма ты прыехала…хопіць мне дзяліцца з табой сваім жыццём… Мы не можам быць сябрамі! Сыходзь!