Капернiк у Гарце - страница 2

Шрифт
Интервал


Але замежнікаў больш, чым думаюць нашыя.

Не, рэальна шмат!

Хома…!

Па-мойму, не крыўднае….

Бо на высокай латыні.

Высокія словы адчыняць дзверы.

***

Зімою тут стыне многае, нават сэрца маё ў вельмі цёплай

кватэры.

***

Ха-ха, як ні дзіўна я рады

І яшчэ палюбiў чорны хлеб і кашу.

Рады…

і ад шчасця крычу як баншы.

Гэта цымес.

Люблю ірландскі фальклор.

Піва Гінэс, але не польскае.

Я ж крыху Уліс.

А ў мясцовых тут лепшае лідскае.

***

Нават храмы тут абароннага тыпу,

Як гаворыць адна паэтка мясцовая.

Апропо: мясцовая літаратура такая слабая, што нібыта нават

i клёвая.

***

Я тут зняў кватэру

Жыву і не ною.

1000 лайкаў,

Гартажылстрою.

***

Пра прыроду мясцовую толькі санетам.

***

Як вечар і маркотная каза

Прыемныя палі і нават воды

На шчасце тут не водзіцца гюрза.

О, гэта радасць казачнай прыроды!

Ну, што б мне тут такога напісаць?

Калі ты ўвечары ідзеш дадому ў гмах

То дрэвы ў дварах даюць пазнаць

Што могуць шолахам наводзіць страх.

Вось так тут лісце шэпчацца з табой.

Няхай ты не палюбіш цуда-травы.

Ах, можа быць не чутны тут прыбой.

Яго пачуеш, з'ехаўшы ў выправы.

Шчэ не нап'юцца тут пустой вадой.

У чорных вёсках горкі вадапой.

***

Ну і зоркі шукаю тут.

Я ж астраном, ясна халера.

Зорка ёсць сапраўды.

Чырвоная! Бах!

Які цікавы выпадак!

На каралеўскім замку.

На шпілі высокім

Ну, адным словам…

Калі ты гуляеш з мясцовай паненкай

Вуліца ўся расцвітае,

Але ў цэлым нейкі цяжар.

Як быццам гіры.

На ляшках тваіх.

***

Бачыў я тут, як адзін вяшчаў на Ю-Тубе, а пасля ў турме заціх.

Гавораць, што хацеў ён быць прэзідэнтам.

Але на ім нейкая ёсць віна.

Што п'яніць як віноўка

І замест гэтага хлопца на пасаду меціць ягоная жонка.

Хто б такое ўявіць мог…

Не, ёй не выйграць выбары ў Афрыцы.

Ну а тут – спроба пакажа.

Хiба пашанцуе…

Можа быць так…

Але нешта здаецца мне, што іншы сцэнар ёй час прапануе.

***

Хоць, я толькі чапурысты пан.

І мару, дарэчы, трымаць пад каленкай паненку.

З якой шпацырую…

Або нават іншую бэзу-гарэзу.

Хоць не Мапасан.

Не дзікі прыхільнік свята для плоці.

Ёсць і важнейшыя рэчы ў жыццёвым нашым узвары.

Ну і вось…

Я чапурысты пан!

Бываю тупы і бываю п'яны.

Драматызую скажаце?


Тады даведайцеся, як яшчэ я тану ў мясцовым, прыгожым

балоце.

Як прыходжу з царквы, дзе бляск крыжоў, што вісяць

на сьценах…

Тады даведайцеся, што ўчора ў мяне адключылі ваду

Так!

Учора ў мяне адключылі ваду!

І я бачыў па тэлевізары прэзідэнта