Читать Капернiк у Гарце - Яўген Аснарэўскі

Капернiк у Гарце

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Капернiк у Гарце" автора Яўген Аснарэўскі. Общий объем текста составляет эквивалент 15 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанр наиболее вероятно можно определить как стихи и поэзия. Книга была добавлена в библиотеку 09.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Кніга вершаў. У выданне ўвайшлі паэма «Капернік у Гарце», аўтарскія тэксты песень і ўнікальны паэтычны пераклад рыфмаваных подпісаў да палатна «Танец смерці» з манастыра брыгітак у Гродне.

Книга Капернiк у Гарце онлайн бесплатно


© Яўген Аснарэўскі, 2023


ISBN 978-5-0059-4618-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Капернiк у Гарце

Траса была разбітая

і кажуць у Гарце дарогі пясчаныя.

Халера ясна, як мне забыць выгляд вёскі Зайчаны?

Бум і бам, вось тут і вось там,

Я ўжо доўга качуся па ўзгорках

Варта прызнаць, што гэты паход

Не абяцае даход.

***

Пах мокрай травы.

Вецер яе калыхае

Быццам бы смок.

Яшчэ адзін лог.

Шэрага неба барані рог

Зрабіць назад разварот?

Вярнуцца?

Гатэльчык гідкі…

Кузьва, куды вас нясе

Пан Мікалай Капернік.

Як бы ўзяць і прачнуцца?

Усё ж разварот?

Праехалі тысячны ельнік.

І ўсё ж коцім у горад

коцім ціхенька ў горад.

***

Не! Дарогі ў асноўным не з пяску.

***

Я ўжо бачыў карцінкі мясцовых паселішчаў

І таму раскажу…

Верш пра амаль любы тутэйшы горад

***

Тут на пляцы, што ў цэнтры

Жыве бальшавік

І гэта кажа нам вельмі шмат.

І зараз я і сам думаю, што ўжо набыў занадта доўгi язык.

***

Гэта быў бадзёры верш.

Амаль прыпеўка расійская.

А тут гавораць

Што я на нямецкай павінен пісаць

І што я ж зусім не паляк.

***

І ўвогуле, гэта іх справа.

Я ж толькі госць тут.

Турысты да статуі коцяць смела

Я так доўга стаяў на бруку, што нават нага занямела.

***

І ўсё ж такі горад па-свойму вельмі…

Так, старамодны, як клёш.

Але ж мода вяртаецца часам.

***

Мне здаецца ці людзі тут быццам дождж

Яны актыўна зліваюцца.

У глыбокія слівы, якія выводзяць іх да ракі.

І рака гэтая цячэ ўжо недзе там.

За халмом, пры чужым ачагу.

Ну а тыя, хто сплысці не ў сілах

Засталіся калоць дровы.

Разбіваць аб бетон свае мары.

Гук разлома на 120 герц.

Падманваючы нават сябе, што яны ідэйныя

І вырашыла застацца не іх галава, але сэрца.

Так-так-так, хлусіце больш, рабяткi.

Хоць, без сумневу ёсць і такія – ідэйныя жыхары краю.

Але ўсё ж – хто ведае, што б было,

калі б у іх быў добры шлях да спакойнага раю.

Можа б беглі яны.

Без аглядкі

***

Карацей, тут усё неяк дзіўна.

Але затое які прыемны флёр даўніны

І на рэчцы ў цэнтры бабёр

А за статуяй на касцёле – сокал.

Кажуць, той п'яны – вахцёр.

Ну той, што ляжыць пад лаўкай.

Мне проста падабаецца слова – вахцёр.

А тут такія навокал.

***

Аднойчы я тут спрабаваў алкагольны мус.

Відавочны і ясны плюс.

Я толькі прыехаў і як жанглёр.

Здзіўляю іншых сваёй «мудрасцю» (спрытам).

Я ж той смс бязглузды сцёр.

Які казаў пра дрэннае надвор'е з ледзяной колкасцю

(нібы цокая капытом)

***

Так, тут вельмі шмат савецкіх людзей.


Читайте также
Русско-японская война 1904-1905 года не была такой, какой она вошла в учебники истории. И настало время нашему герою попытаться что-то исправить. Т...
Она – Императрица Демонов, сильнейшая из Темных Владык всех времен. Он – Герой Человечества, сильнейший из Призванных Избранных всех миров. И я – о...
Двадцать первый век. Казавшийся спокойным мир вновь стоит на границе войны. И противоборствующие стороны накапливают силу для решающей схватки. Группа...
Москва – это самый необычный, самый прекрасный и самый ужасный город на земле. Здесь происходит все, и ничего не происходит. Каждый день, здесь рождаю...
У кнізе расказваецца пра тое, хто такія русіны, літвіны, літвіністы і інцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыў ВКЛ. Ці быў захоп літоў...
Сборник концептуальных рассказов на белорусском языке, связанных общими героями. Вечные темы, такие как любовь и ненависть, верность долгу и предатель...
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону...
Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрыв...
Кнiга вершаў. Складаецца кніга з трох частак, ці трох зайцоў. Сацыяльныя і рамантычныя элементы сплятаюцца ў вершах утвараючы адзінае цэлае – паэзію п...