Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - страница 19

Шрифт
Интервал


Некаторы час мы ехалі моўчкі…


2. Было два разы, калі я размаўляў са сваёй маці аб палітыцы. Бо гэта была не яе тэма. Яна і камсамолкай у савецкія часы не была.

У 1994-м я пацікавіўся ў маці, за каго галасавалі бацькі. Бо для мяне тады было відавочна, што першым прэзідэнтам Беларусі стане той, за каго прагаласаваў мой тата, бо часам ён выйграваў у латарэю. «За Аляксандра Лукашэнку галасавала. За земляка. Як бацька», – пачуў адказ маці. Дарэчы, мае бацькі, як і Лукашэнка, родам з Магілёўшчыны.

Другі раз у 2006-м задаў тое ж пытанне, калі ўжо не стала таты, а я быў у Злучаных Штатах, і маці сказала па тэлефоне, што зноўку галасавала за земляка Лукашэнку. Пасля чаго я нетактоўна прамовіў: «Вось бачыш, я не магу з-за гэтага чалавека прыехаць да цябе ў госці, а ты ўсё роўна за яго галасуеш».

Дзесяць гадоў таму ў студзені 2003 года, ад'язджаючы да дачкі ў Нью-Ёрк, я развітаўся з маці і сказаў: «Я надоўга, мама!»

Яна памерла тры дні таму. Ёй было 86 гадоў. І я – адзін з пяці яе дзяцей, старэйшы, – не буду на пахаванні. Бо наўрад ці вярнуўся б з сённяшняй лукашэнкаўскай Беларусі назад у Штаты да дачкі і ўнукаў. Бо я адзіны з нашае сям'і, хто ўсунуў нос у палітыку. Астатнія дзеці ў маёй мамы – нармальныя беларусы і беларускі.

І так, на наступных прэзідэнцкіх выбарах сярод тых, хто галасуе за Лукашэнку, на адзін голас стала меней. Бо маёй маці не стала.

Ці хопіць гэтага для таго, каб ён прайграў, а я вярнуўся ў Беларусь, убачыў магілы сваіх бацькоў, паклаў дзве кветачкі маці і затым спакойна вярнуўся ў Амерыку? Туды, дзе сёння, у гэтыя хвіліны развітання, мне неспакойна, але дзе мая сям'я – дачка ды ўнукі, дзе завяшчала мне застацца мая маці Ядвіга, калі перад смерцю казала, каб я не ехаў да яе хворай і заставаўся з сям'ёй у Амерыцы.

Папа. Пётр Григорьевич

Родился папа в августе 1927 года, и когда Красная армия в 1944 году освободила Беларусь от немецко-фашистских захватчиков, ему как раз исполнилось семнадцать лет. Призвали в армию. Но он не воевал, а шёл в обозе. Дошёл до Берлина и там служил до 1949 года. На службе в армии был пять лет. Там же, в Берлине, в армии он закончил семь классов средней школы. В 1949 году вернулся из Берлина в Минск. Устроился работать на Минский автомобильный завод – на МАЗ.

Затем мама и папа встретились в Минске, и в ноябре 1951 года родили меня. По этому случаю им от работы дали комнату в деревянном бараке, неподалёку МАЗ, на небольшой улице, соединяющей в Минске микрорайон Чижовка и тогдашнее Могилёвское шоссе, ставшее затем Партизанским проспектом. В этом бараке я прожил первые лета жизни. Затем родились брат Геннадий и сестра Людмила, и мы в том же районе Минска переехали в коммунальную двухкомнатную квартиру в двухэтажном доме на Могилёвском шоссе, где нашей семье досталась одна комната. Нормально было. Не в деревянном бараке же жили, а в кирпичном доме, который построили пленные немцы. А когда семья наших соседей по коммуналке переехала в отдельную квартиру, вся двухкомнатная досталась нашей семье.