Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси - страница 28

Шрифт
Интервал


Вытокі паразы БНФ

«Менавіта 25 год таму, 19 кастрычніка 1988 года ў мінскім Доме кіно (цяпер касцёл Святых Сымона і Алены, ці Чырвоны касцёл) быў заснаваны арганізацыйны камітэт БНФ – масавага руху за свабоду і незалежнасць Беларусі» [4].Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоў | Вытокі (vytoki.net), 2013. «Новы Час». Аўтар Марат Гаравы.

Мой каментарый на сайце «Вытокі» да артыкула Гаравога:

Свабоду авангард адраджэнцаў нацыі атрымаў, і каля яе амерыканскай касы як мінімум з 1990 года адраджаецца не адзін дзясятак БЧБ змагароў за незалежнасць Беларусі. А вось незалежнасць беларусам і беларускам дараваў першы і адзіны прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў – як вынік яго палітыкі перабудовы Саюза Непарушнага. Не толькі нам дараваў незалежнасць, але і ўкраінцам, літоўцам, расіянінам, дый увогуле ўсім былым 15 савецкім рэспублікам.

А што ж тады зрабіў БНФ? Дэпутаты Фракцыі БНФ = амаль 1/10 усіх дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання праз амаль тры месяцы, як сталі народнымі дэпутатамі, 27 ліпеня 1990 года дэманстратыўна выйшлі з залы ВС і не галасавалі за «Дэкларацыю аб абвяшчэнні суверэнітэту Беларускай ССР». Гэта зрабіў БНФ.

«У 1990 годзе шэраг дэмакратычных кандыдатаў пры падтрымцы БНФ абіраюцца ў Вярхоўны Савет БССР – Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Валянцін Голубеў, Генадзь Грушавы, Алег Трусаў, Ігар Гермянчук, Пётра Садоўскі, Сяргей Антончык, Мікола Маркевіч, Уладзімер Заблоцкі, Аляксандар Шут, Лявонці Зданевіч, Лявон Дзейка ды іншыя. Пасьля выбараў у Вярхоўным Савеце ўтвараецца фракцыя БНФ – 27 чалавек з 345 дэпутатаў, пасьля да фракцыі далучылася яшчэ 10 чалавек» [5]. «Чортаў тузін» фактаў пра БНФ, якія ўсе ведалі, але, магчыма, ужо забыліся (svaboda.org), 2017.


«У 1990 годзе БНФ бярэ ўдзел у выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады БССР. 25.02.1990 на арганізаваны БНФ мітынг пратэсту супраць недэмакратычнага правядзення выбараў прыйшло каля 100 000 чалавек. Пасля выбараў у Вярхоўным Савеце ўтвараецца фракцыя БНФ – 37 чалавек з 345 дэпутатаў. Гэтыя суадносіны наўрад ці адлюстроўваюць рэальную папулярнасць БНФ на той час з прычыны шматлікіх фальсіфікацый падчас выбараў. Фракцыя БНФ у парламенце, дзе пераважная бальшыня дэпутатаў была камуністамі, утварыла ядро дэмакратычнай апазіцыі» [6]. Кароткі нарыс гісторыі Партыі БНФ.