И наконец четвёртая картинка из «Википедии» должна быть здесь, потому что на референдуме 14 мая 1995 года было четыре вопроса. Она без моего комментария, так как в ней всё сказано ЦИК и властью:
Референдум в Белоруссии (1995) – Википедия (wikipedia.org)
Летом 2020 года, после очередных президентских выборов, в Минске десятки тысяч белорусов и белорусок вышли на улицы столицы, чтобы выразить несогласие с обнародованными – опубликованными ЦИК – итогами президентской кампании на основе сложившегося в обществе и оппозиционных СМИ недоверия к итоговым данным комиссии и её работе в целом. А заодно чтобы, как и осенью 1988 года, встретиться с дубинками минской милиции. При этом часть молодёжи 2020 года во времена старта так называемого возрождения нации была детьми, а может, и не родилась ещё. Но к выборам-2020 считать голоса избирателей «дети» уже научились. Честных и справедливых выборов требовали. Реформы тоже желали. На Запад поглядывали. Ну и демократию алкали до кучи. Молодёжь.
– Вы, аўтар, у маладосці былі іншым?
– Угу.
– Дык ці дапаможаце пошукам згоды ў грамадстве сваёй кнігай?
– Не ведаю. Няхай яна стане першым люстэркам для ЧЗ і БЧБ беларусаў і беларусак. Няхай яны ўбачаць сябе і задумаюцца над вашым пытаннем. Можа, і станоўчы адказ знойдуць.
Дакладна не памятаю калі, але яшчэ не быў жанаты – недзе ў 1975—1976 гадах, мая будучая жонка прывяла мяне ў Мінску ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, як ён зараз называецца, і маёй першай операй стала «Аіда» Джузэпэ Вердзі.
Так мне гэтае дзейства спадабалася, што да сёння памятаю нейкую партыю і часам напяваю. З тых часоў люблю оперу. Калі ў 2003 годзе апынуўся ў Нью-Ёрку, то стаў хадзіць у Метраполітэн-оперу. А пачынаў я ў Штатах будаўніком, бо першыя тры гады быў нелегалам: у сэнсе знаходзіўся ў ЗША легальна, але не меў права на працу і ўсё ж працаваў, каб былі грошы на пражытак. Дык вось, часам пасля працы прыязджаў у Метраполітэн-оперу, купляў самы танны квіток на стаячае месца, бо мала зарабляў, і, стоячы за апошнімі радамі партэра, слухаў тую ж самую «Аіду», што ў Мінску. Толькі ў Метраполітэн-оперы артысты былі з усяго свету. Дарагія і выдатныя артысты. І вось за некалькі гадоў у Штатах зразумеў амерыканскую оперу.