Нязніклыя - страница 2

Шрифт
Интервал


Не худая, але зграбная дзяўчына Паліна, падышла да аконнага праёму, дзе не было шкла, а толькі пластыкавая рама, дзе па краях віселі ружовыя шторы. Яна прастаяла тут каля хвіліны: папраўляла свае цёмныя кучары, што адраслі крыху ніжэй плячэй, хвалюючы ўглядалася ў апошнія прамяні сонца, якія змрачнелі ў гэтак неспакойны час. Жоўтае натуральнае святло мякка краналася яе авальнага белага твару, пухкіх маленькіх вуснаў, роўнага завостранага носа. Адыходзячы агонь трывожыў яе неспакойны стан добрай душы, прадвесціў цьмяную ноч. Пасля, Паліна апусціла невялікія стомленыя карыя вочы, адкінула біту на жоўта-ружовую коўдру, зняла з плячэй свой шэры заплечнік, кінула яго каля ложка. Затым, яна падышла да невысокай шафы, з стараннасцю стала рухаць яе ў бок выхаду, мела намер схаваць за ёй дзверы. Думкі аб тым, што штосьці страшнае і злое, можа пранікнуць у кватэру, не адпускалі яе. Адсунуўшы і перасунуўшы нялёгкі прадмет, як трэба было ёй, дзяўчына ўзялася за стол, прыціснула яго да шафы. Затым дадала да іх крэсла. Дзверы былі забарыкадаваны. Цяпер, Паліна хутка падбегла да акна, шырока развяла па баках, да самага канца, ружовыя шторы – яна баялася прапусціць першае ранішняе яркае святло. Затым, выбіўшы пыл з коўдры і падушкі, стомленае далікатнае цела лягло на мяккі ложак. Паліна схавала сагнутыя ў каленях тонкія ногі. Лягла спіной да сцяны. У адной руцэ, бліжэй да цела, яна трымала біту, у другой, край коўдры. Адзінокая дзяўчына адважна спадзявалася спакойна перажыць чарговую цёмную ноч.

З моманту першага жудаснага дня прайшоў амаль месяц. У першыя цяжкія дні, Паліна спазнала і перажыла многія пакутлівыя пачуцці, якія былі больш за ўсё звязаны з знікненнем яе трохгадовай дачкі. Паліна адмаўлялася мірыцца з тым, што адбываецца. Дзень за днём яна шукала свайго дзіцяці, але нічога добрага з гэтага не выйшла. Спачатку Паліна абнадзейвала сябе, шукала іншых, такіх ж, як яна. Пасля, страціўшы надзею, паддалася гневу, крыўдзе. З душэўным болем і пакутамі, да яе падбіраліся думкі аб смерці. Яна страціла так шмат родных людзей, страціла сапраўднае правільнае жыццё, што хацелася заплюшчыць вочы і больш не адкрываць іх. Некалькі доўгіх дзён, яна бедавала, мучыла сябе. Датуль, пакуль не прыняла сапраўднае, навакольныя змены, як рэчаіснасць, у якой ёй давядзецца жыць з не пакорлівай думкай аб сваім жывым дзіцяці. Цяпер быць адзінокай у вялікім горадзе – было страшна і небяспечна. Але Паліна працягвала верыць у існаванне дачкі, што яна дзесьці там са сваім татам. Гэта надавала сілы. Проста трэба было іх адшукаць. Але дзе яны, куды ёй ісці – блыталіся думкі. За гэты тыдзень, Паліна не раз падумвала пра тое, што пара б было пакінуць Гомель, пашукаць людзей за яго межамі, каб не звар'яцець ад адзіноты. «Дзесьці ж павінны быць мае родныя?!» – падумвала яна. Але вось менавіта куды бегчы? У якім кірунку ёсць жыццё? Яна яшчэ шукала адказ.