Шнар - страница 3

Шрифт
Интервал



Кіроўца нічога не адказаў. Ён зрабіў гучней музыку і стаў уважліва сачыць за дарогай. Хлопец ззаду пачаў рухацца. Я азірнуўся, ці не палез ён чапляцца да Вікі. Але не, ён проста капаўся па кішэнях, а калі намацаў тое, што хацеў, падсунуўся да вадзілы. Ён нешта шапнуў яму на вуха. З-за музыкі я не пачуў. Я азірнуўся зноў, Віка глядзела ў акно і цешылася выглядам.


Праз хвілін дваццаць кіроўца зменшыў хуткасць і сказаў, што трэба спыніцца. Я павярнуў галаву назад, зірнуць на Віку, ці не спіць яна. Тым часам хлопец ззаду дастаў пісталет і скіраваў яго мне ў твар. Я застыг. Віка, заўважыўшы гэта збялела, і ўтаропілася на руку і пісталет у руцэ.


– Што тарашчышся, не тузайся, інакш гамон табе! – Сказаў ён.

– Гэта што, жарт? – Зусім ціха з блытаным голасам прамовіла Віка.

– Цяпер будзе весела! – сказаў кіроўца ды ўсміхнуўся. Ён злёгку дадаў хуткасці. І сказаў мне: – Ты што, аглух? Ану сядзь, як сядзеў, і сядзі.


Я, няспешна, павярнуўся і сеў як калісьці. Мяне адольвалі эмоцыі. Набег сум і я стаў узгадваць усе радасныя моманты ў жыцці. Не ведаю, што адчувала Віка, але я чуў нейкае шамаценне на задняй сядушцы. Вядома хлопец пачаў да яе лезці.

– Паглядзім што ў нас тут за дзяўчынка такая. – Сказаў ён. – Будзеш кусацца ці драпацца, будзе горш.


Адрэналін ужо даўно пачаў бурліць у крыві. І тут я зразумеў, што нам мо і не гамон, бо ўспомніў, што ў кішэні ёсць нож. Дзеля гэтага я яго заўсёды насіў з сабой, але ніколі не было запатрэбы. І только шмат разоў уяўляў ды думаў, як змагу яго скарыстаць. Але заўжды гэта былі яблыкі ды калбаса. А зараз, калі надышоў час, ён так здрадніцка далёка ў кішэні.


– Навошта вам усё гэта? – Спытаў я, імкнучыся захоўваць спакой.

– Маўчы! Інакш прыстрэлю як свінню, і выкінем цябе ў лесе. – Данеслася ззаду.


Трэба было нешта рабіць. Я паглядзеў на кіроўцу, ён ехаў і часта паглядаў у люстэрка задняга выгляду. Бачна яго цікавіла тое, што адбываецца ззаду больш чым сама дарога.


Гэта быў шанец. Я ўтаропіўся на дарогу, і сеў ледзь зручней, каб пальцамі рук мог выпхнуць ножык вонкі. Балазе я праўшун і нож заўсёды нашу ў правай кішэні, а мабільнік у левым. Кіроўца паглядзеў на мяне, але я зрабіў выгляд, што мяне цяпер цікавіць толькі дарога і мае думкі. Калі ён перавёў з мяне пагляд на дарогу, я вызваліў нож ды ўклаў у далонь. Сякунда і лязо вылеціць з ручкі. Але пакуль зарана. Абы Віка пратрымалася і не здуравала.