– Да Мінска падкінеце?
– Сядайце, мы ў Варонічы.
Не сказаць, што мы нядоўга стаялі на дарозе, каб сесці ў машыну і ехаць усяго 40км, але мне здаецца, што калі б я іх адпусціў, то Віка б стала сварыцца. Лаянка на трасе ніколі не прыводзіць да чаго добрага,, так што я кіўнуў і адкрыў заднія дзверы. Віка залезла, а потым і я.
Ехалі мы не вельмі хутка, але з-за таго што шлях быў недалёкі, прыехалі вельмі хутка. Нам пажадалі поспеху, а мы ім.
Мы выйшлі з машыны, я азірнуўся і памахаў ім рукой ды пайшоў у цень. Дастаў пачак Ўінстана сіняга с запалкамі. Было зацішна і я прыкурыў з першага разу. Віка дастала тэрмас з бутэрбродамі і прапанавала перакусіць.
Я адмовіўся і сказаў, што яшчэ зарана, мы мала праехалі, але паўкубачка чаю можна выпіць. Яна наліла цэлы кубак, узяла адзін бутэрброд, кінула заплечнік на траву і села на яго. Пакуль я дакурыў яна перакусіла і пакінула мне паўконачкі чаю. Гэта быў запарны зялёны чай, як я любіў. Віка запаліла.
Мы трохі пагаварылі, і я падбадзёрыў яе сказаўшы:
– Бачыш як усё проста, цяпер можа нават адразу да Мінска даедзем на наступнай машыне.
– Добра, мне падабаецца.
Зараз мы абодва галасавалі. Праз тры хвіліны каля нас спыніўся цёмна-сіні бмв. У салоне, апроч кіроўцы, на задняй сядушцы сядзеў нейкі хлопец. Калі мы падышлі да пасажырскіх дзвярэй, яны перазірнуліся ды ўхмыльнуліся адзін аднаму.
Шкло аўтаматычна апусцілася і кіроўца, апярэдзіўшы мяне спытаў:
– Вам куды?
– Да Мінска.
– А што там?
– Канцэрт будзе.
– Добра, сядайце.
Я сеў на пасажырскае, а Віка ззаду. Пэўна што, гэта няслушна было яе садзіць з незнаёмым, такую зусі́м маленькую і далікатную. Будзь яна маёй дзяўчынай я б адразу яе пасадзіў без гутарак з кіроўцам побач. У дарозе ўсялякае можа здарыцца, і лепш кантраляваць седзячы ззаду вадзілы, але тады я не падумаў пра гэта.
Кіламетра праз 4 мы зноў загаварылі.
– Куды кажаце вы едзеце?
– У Мінск, на канцэрт.
– І хто выступае?
Я павярнуў галаву назад і паглядзеў на Віку, яна зірнула на мяне, і паказала ўсім сваім выглядам, што не хоча балбатаць.
– Ды так, знаёмы ўладкоўвае, папрасіў прыехаць, падтрымаць яго. – Я падмануў, не хацеў яму тлумачыць нічога.
– Канцэрт сёння ці заўтра?
– Заўтра. Сёння застанёмся там ночыць, а заўтра ўдзень пагуляем па горадзе і на канцэрт.
– Вас будуць сустракаць?
– Не ведаю, пэўна што не. Самі будзем далазіць.