Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час - страница 3

Шрифт
Интервал


Пачатак жыцця Тэадора Нарбута, служба ў войску

Тэадор Нарбут нарадзіўся 8 лістапада 1784 г. у сядзібе Шаўры Лідскага павета, быў сынам Яўхіма і Ізабэлы з Наневічаў. Выхоўваўся ў Лідскай піярскай школе, у 1799 г. паступіў на матэматычна-інжынерны факультэт Віленскага ўніверсітэта, які скончыў у 1803 г.9

Нарбут вучыўся ў Лідзе і потым неаднаразова бываў тут. Тэадора Манчунская запісала цікавы эпізод з юнацтва яе бацькі ў Лідзе: «Ліда запомнілася яму як наша павятовае мястэчка – ён казаў, што там чытаць не ўмеюць, але гэты горад займаў сваё месца ў гісторыі нашай сям'і, бо там стаіць касцёл фундацыі Нарбутаў10, калі бацька быў малады, ён прыходзіў у госці да ксяндза-апата Нарбута11. Ксёндз любіў паразмаўляць, а людзі шмат казалі пра яго грошы […].

Засталіся ў маёй памяці гісторыі якія бацька апавядаў пра Ліду: «Пасля смерці ксяндза-апата, казалі, што ён недзе закапаў бочкі з золатам, і таму яго маладыя пляменнікі, між імі і я, шукалі бочкі па схованках». Тэадор спыніўся на думцы, што скарб можа быць схаваны ў склепе пад касцёлам. Таму быў парушаны апошні прытулак памерлых, і адзін з нябожчыкаў, пругкі і лёгкі, скочыў Тэадору на грудзі. «У мяне перахапіла дух», – казаў бацька, але потым, агледзеўшыся, ён зразумеў, што «высахшы як трэска нябожчык, вельмі лёгкі і цвёрды, паўстаў перад мной як струна, калі я наступіў на яго стапу». Аказалася, што тутэйшае паветра і сухая зямля ўтрымлівае ўсе целы нябожчыкаў у падобным стане. Пасля гэтага здарэння пошукі закончыліся – золата не знайшлі, … але страху нацярпеліся. Дух апата вартаваў сваё золата і не жадаў, каб нехта са сваякоў яго знайшоў. Расказы пра духаў былі яго любімай тэмай»12.

Адам Кіркор падае наступную кароткую біяграфічную даведку: «Тэадор Остык Нарбут герба Трубы, нарадзіўся 8 лістапада 1784 г. у спадчынным маёнтку Шаўры Лідскага павета. У 1799 г. паступіў у Галоўную літоўскую школу (г. з., універсітэт – Л. Л.), дзе пад кіраўніцтвам Гуцэвіча і (Міхала) Шульца вывучаў матэматычныя навукі, цывільную і вайсковую архітэктуру. У 1803 г. ён накіраваўся ў Пецярбург і там пачаў сваю вайсковую кар'еру ў якасці інжынера. Некаторы час выкладаў у 2-гім кадэцкім корпусе, у 1807 г. атрымаў багнетную рану пад Астраленкай і пад Тыльзітам рану ў левую руку з ружжа. Падчас вайны ў Фінляндыі ў 1808 г. пад г. Або