Читать Шнар - Jakub Leu

Шнар

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Шнар" автора Jakub Leu. Общий объем текста составляет эквивалент 65 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанр наиболее вероятно можно определить как современная русская литература. Книга была добавлена в библиотеку 29.12.2024, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

«Шнар» выбудоўваецца ва ўнікальную мазаіку, што складаецца з момантаў радасці, страт, канфліктаў і надзеяў.Праз серыю цікавых персанажаў і іх лё́саў раскрываецца суровая рэальнасць сучаснага грамадства. Посьпехі і няўдачы, каханне і гвалт, наркотыкі, шлях да Бога і сэкс.Аўтар з'яўляяся дзіцём сучаснасці, выкарыстоўвае шчырасць і простую мову. Гэта дазволіць вам па-новаму зірнуць на сваё жыццё і адкрыць некаторыя ўтоеныя бакі уласнай цемры.Альбо не. Книга содержит нецензурную брань.

Книга Шнар онлайн бесплатно


© Jakub Leu, 2024


ISBN 978-5-0062-4382-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Так трэба

Стаяў гарачы дзень. Сонца плавіла асфальт. Машыны ганялі туды сюды. Але ніхто пакуль што не спыніўся. Віка стаяла і ўсміхалася. Яна была ў кароткіх джынсавых шортах і белай майцы. А за спінай звісаў заплечнік, што затуляў яе азадак ад юрлівых паглядаў старых і маладых хлопцаў.


Я стаяў з выцягнутай рукой ужо хвілін пятнаццаць, але ніхто нават не звяртаў на нас увагі. Такое часта бывае на шашы. Людзі проста робяць выгляд, што вас няма. Яны не хочуць глядзець на вас, не хочуць сустракацца паглядамі.


Прашло яшчэ не больш чым дзве гадзіны, а мы былі ўсё там жа. Часам Віка таксама падымала руку, але звычайна ехалі сем'і і тады мы рабіліся аб'ектамі кепікаў з боку маленькіх дзяцей. Ці гэта магла быць машына з кабетамі, адваротнымі кабетамі, якія не разумеюць нас, і ад гэтага яны нас высмейваюць. Дзецям гэта даравальна, яны маленькія і для іх гэта пацешнае. А вось кабеты ў адказ ад мяне атрымлівалі нецэнзурныя жэсты. Пасля гэтага іх твары наліваліся фарбай і абурэннем, але ніхто ніколі не спыніўся і не сказаў мне якой я парх і нягоднік.


Прайшла яшчэ гадзіна, і я пераставаў верыць у тое, што з дзяўчынай аўтаспынам з'ехаць нашмат хутчэй. А можа гэта проста сёння дзень такі.

Віка стамілася і адышла ў цень дрэваў на ўскраі. Яна села ў дрэва і запаліла. Ніколі не разумеў, як мага курыць на такім санцапёку. Я павінен пасядзець хвілін дзесяць у цені і толькі пасля гэтага змагу запаліць. Але калі я цяпер сыду, мы можам выпусціць шанец з'ехаць.


З-за над’узгорку з’явілася чарговая калона машын. Я выцягнуў руку і адтапырыў вялікі палец. Першыя некалькі машын прамчаліся нават не заўважыўшы мяне. Але шэры старэнькі Жыгулі́ хутка скінуў хуткасць і спыніўся крыху далей мяне. Я паглядзеў на Віку, і яе твар хутка ажывіўся, і не было ўжо той нуды і маркоты. Я ўсміхнуўся ёй і кіўнуў у бок машыны.


Я не моцна люблю ездзіць на савецкіх машынах, яны марудлівыя і кіроўцы звычайныя людзі ўжо ў веку, якія нікуды не спяшаюцца. Ці наадварот, гэта занадта маладыя людзі, якія выжываюць з матора ўсе, і кожную хвіліну думай толькі пра тое, як бы яна не развалілася ад такой хуткасці.


Я падышоў да пасажырскага акна, шкло было апушчана. Гэта была пажылая пара. Але яны выглядалі вельмі бадзёрымі.


Читайте также
Написание этой книги о возникновении органической жизни стало преобразующим опытом даже для автора. Речь здесь не просто о написании слов на бумаге и...
Какие слова выбрать, как не обидно сказать, когда что-то не нравится, как понять, что тебе предлагает партнер? Это сложно сделать даже на родном языке...
Огромный небоскреб в центре мегаполиса превратился в ловушку. Все люди неожиданно исчезли без следа, а лифты отказываются нормально работать. Обычный...
Подумать только! Мой босс-миллионер предлагает мне фиктивный брак! Только как объяснить безумцу, предлагающему мне спасение от нищеты, свой страх разо...