Читать Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час - Леанід Лаўрэш

Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час" автора Леанід Лаўрэш. Общий объем текста составляет эквивалент 140 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанры наиболее вероятно можно определить как общая история, документальная литература. Книга была добавлена в библиотеку 25.04.2025, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Навуковая і літаратурная дзейнасць Тэадора Нарбута, яго сям’я і сядзіба, яго час.Кніга грунтуецца на архівах, успамінах і перапісцы гісторыка.На першай вокладцы – здымак касцёла ў Эйшышкес (Эйшышкі), пабудаванага па праекту Тэадора Нарбута.

Книга Тэадор Нарбут. Навуковая і літаратурная дзейнасць, сям’я і сядзіба, яго час онлайн бесплатно


© Леанід Лаўрэш, 2025


ISBN 978-5-0065-9428-9

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Гісторыя сям'і Нарбутаў сыходзіць каранямі ў вельмі далёкія часы. Сярод прадстаўнікоў гэтага роду меліся вайскоўцы, палітыкі, пісьменнікі і гісторыкі. Асаблівае месца сярод іх займае Тэадор Нарбут. У 1854 г. гісторык, публіцыст і выдавец Адам Кіркор пісаў: «Усе адукаваныя краіны Еўропы ганарацца сваімі гістарыёграфамі, і ў кожнай з краін вельмі мала ёсць асоб, працы якіх сталі гонарам свайго края. Аддаючы належную пашану мінулым і сучасным працаўнікам на гістарычнай ніве, шчыра прызнаемся, што ў нашай літаратуры мы можам ганарыцца толькі двума асобамі, заслугай якіх з'яўляецца стварэнне вялікіх і маштабных прац, у якіх выкладаецца гісторыя нашай краіны. Гэта Адам Нарушэвіч1 і Тэадор Нарбут. Але першы меў шчодрую падтрымку караля Станіслава Аўгуста, багацце матэрыялаў і такога здольнага і працавітага памочніка як Альбертрандзі2, пры гэтым, ён, пачаўшы пісаць гісторыю, зрабіў толькі палову працы – старасць спыніла яго пяро. Тэадор Нарбут сам распачаў і сам закончыў (скажам гэта смела) сваю вялікую справу. Сваімі намаганнямі і за свой кошт, праз археалагічныя раскопкі і пошукі ў далёкіх архівах ён стварыў гісторыю ВКЛ і праклаў дарогу для яе даследчыкаў у будучыні. І нават сёння, калі яго галава ўжо пасівела, ён з маладой энергіяй заканчвае і ўдасканальвае розныя часткі сваёй манументальнай працы. Сапраўдны творца літоўскай гісторыі, ён усім сваім жыццём паказаў, што можа зрабіць адзін чалавек з рашучым і нязломным характарам. Дзевяць тамоў ягонай гісторыі даюць яму безумоўнае права на славу і вядомасць. Ён шчаслівы, бо пры сваім жыцці ўбачыў плён сваёй працы і адчуў пашану землякоў. Вывеў ліцвінаў з цёмнай, нязведанай пячоры і прайшоў з імі ад паганскай калыскі да хрысціянкай Рэчы Паспалітай. Шмат гадоў прысвяціў карпатлівай працы па зборы матэрыялаў нашай таямнічай мінуўшчыны, перш чым з гэтага амаль што нікім не кранутага хаосу, выкрышталізавалася гарманічнае цэлае – гісторыя роднай зямлі, якую ён, як самы каштоўны скарб, падараваў сваім суайчыннікам»3.


Пра Тэадора Нарбута і яго сям'ю я пісаў і раней4, гэта кніга падсумоўвае папярэднюю працу. У значнай ступені яна грунтуецца на перапісцы доктара Аніцэта Рэніера з гісторыкам, інфармацыі Уладзіслава Сыракомлі пра яго калекцыю, архіве яго дачкі Тэадоры Манчунскай


Читайте также
Его жизнь похожа на вечный праздник с примесью безумия. Бесконечные тусовки, девушки, бои в нелегальном клубе. У этого парня нет правил и ограничений.
Камаль Шах провел четыре года в цепях. Годы боли, пыток и мрака стерли из него человека.Он – зверь, сбежавший из клетки, и я единственное, что он унос...
Уходя от причала,начинаем с начала,ведь любое начало —это путь до причала…Куда бы нас Судьба ни разбросала…Какие б нам ни выпали пути…Мы помним отправ...
«Небесная любовь» – это не просто книга, это – проживание тех эмоций и чувств, благодаря которым раскрывается творческий потенциал, направленный на со...
У кнізе расказваецца пра маёнтак Лябёдка, што на гістарычнай Лідчыне (сёння Шчучынскі р-н) і яго ўладальнікаў – Іваноўскіх.