– Некалi мне! – зусiм па даросламу адказала дзяўчына i знiкла за дзвярамi.
– Ну i дзiце! – Верка паклала часопiсы на месца. – Бедная Iванаўна! I як яна з ей спраўляецца? Даў бог на старасцi гадоў падарунак.
Верка села на месца i прынялася лiстаць новы каталог кветак, прыкiдваючы на якiя яшчэ цуды прыроды i айчыннай цi замежнай селекцыi яна адшкадуе грошай. Ейны позiрк зноў прыцягнулi цюльпаны. На гэты раз яны былi нейкага непаразумелага сiняга колеру.
– Няўжо такiя бываюць на самой справе? – падумала Верка i штосьцi екнула ўнутры. Яна адклала каталог у бок, зачынiла бiблiятэку i бягом кiнулася дадому. Пачуцце яе не падманула. На месцы, дзе ранiцой квiтнелi дзiвосныя галандскiя цюльпаны зараз былi адны тычкi.
– А божачкi мой! – залямантавала Верка. – А што ж гэта такое робiцца? А каму гэта рукi дзяваць некуды?
Верка кiнулася да хаты. Адшукаўшы ключ, што хавала пад ганкам, адчынiл замок, куляй уляцела на кухню i абамлела.
На стале ляжалi цемна-чырвоныя, амаль чорныя з белымi пражылкамi i махровымi краямi цюльпаны. А побач з iмi дзве пакамячаныя шакаладныя цукеркi.
Пад вечар Пятроўна вазiлася з дравамi i лаяла Дразда.
– А каб табе пуста было! Казала ж – хай на вулiцы ляжаць. Дык не! Змокнуць, кажа! У хляўчук iх запер. Змокнуць не змоклi, а сапрэць – сапрэлi! Цэльную машыну дроў спаганiў. Куды iх цяпер? Не дровы – адно гнiлле!
Пятроўна шпарка выкiдвала дровы з хляўчука на вулiцу i паглядала на неба. Па небе беглi хмаркi, збiваючыся ў кучу, прадвяшчая неўзабаве дождж.
– А што гэта ты на ноч гледзячы з дравамi гуляеш? – на двары з’явiлася старая Дуся. Ледзь перастаўляючы ногi, яна дакуляла да ганку i цяжка апусцiлася на лавачку.
– А цябе чаго на ноч гледзячы носiць? – у тон старой запытала Пятроўна.
– Прайшi тыя гадочкi, – сумна прасiпела Дуся, – калi я насiлася. Зараз больш поўзаю.
– Памiраць не збiраешся? – пажартавала Пятроўна.
– Ды дзе там! – адмахнулася старая. – Бог пра мяне забыўся, а чорт не бярэ. Вось i капчу неба.
– Ну-ну! – Пятроўна зноўку накiнулася на дровы.
– Я чаго прыйшла, – Дуся канцом хусткi абцерла твар. – Цi няма ў цябе хоць крышачку цэменту? Упрасiла Валерку каб на могiлкi з’ездзiў. Бацькiн помнiк зусiм на бок завалiўся. Падмазаць трэба. Я ў магазiн зайшла, а там толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок? Мне б трошачкi. Цi есць?