– Не-е, краля, – перахапiўшы Ядзю ў дзвярах, зарагатаў ён, – мiлiцыю выклiкаць не буду, разлiчышся iншым…
Ядзя супрацiўлялася моўчкi, крычаць баялася, каб i сапраўды хто з суседзяў не выклiкаў мiлiцыю. Клiент павалiў яе ў ложак, iрвануў на грудзях сукенку. Матэрыя неяк жаласлiва заскавытала, Ядзя ўскрыкнула i раз’ятрана ўчапiлася кiпцюрамi ў твар гвалтаўнiка. Ён дзiка рыкнуў i бесцырымонна, наводмаш стукнуў кулаком Ядзi ў лоб… На нейкi момант Ядзя страцiла прытомнасць, а калi ачомалася, зразумела ўсю безвыходнасць свайго становiшча. Яна ляжала ў ложку, а клiент, дамогшыся свайго, цяжка соп. Цяпер ён быў уладаром яе паралiзаванага непрытомнасцю i страхам цела. Нязведаны дагэтуль пякучы боль з кожным рухам гвалтаўнiка ўладарна ўрываўся ў яе, а нiз жывата, здавалася, палыхаў агнём. Ёй стала прыкра i гiдка, з вачэй пырснулi слёзы горычы. Крыўда i боль iрвалi душу. Ядзя ў гэты момант жадала толькi аднаго: каб гэты вялiкi, цяжкi чалавек з лысай галавой хутчэй задаволiўся i пакiнуў яе ў спакоi. Ёй не хапала паветра, Ядзя задыхалася, але зрабiць нiчога не магла, рукi з апошнiх сiл, больш па iнерцыi, адштурхоўвалi таўстуна, пакуль раптам пальцы выпадкова не зачапiлiся за шнур вiсячага над ложкам бра.
Рашэнне прыйшло адразу. Яна намацала выключальнiк, замiргала святлом. Лысы не звярнуў на мiрганне анiякай увагi, а Ядзi было ўсё роўна, што станецца з ёй, што зробiць Калеснiк, калi ўбачыць яе ў гэткiм стане, толькi аднаго нясцерпна жадала – скiнуць гэтую брыдкую, потную тушу i вызвалiцца ад пякучага болю ў жываце…
Ядзя не чула, як Калеснiк адмыкаў дзверы, не бачыла, як хаўруснiкi ўвайшлi, толькi ў нейкi момант усiм целам адчула, як гвалтаўнiк раптам сутаргава затузаўся, ва ўсе бакi пырснула кроў, лысая галава безжыццёва звалiлася на яе плячо. Першы спахапiўся Iван. Ён перакулiў лысага i, не зважаючы на расхрыстаную, голую Ядзю, iстэрычна закалацiў яго далонямi па шчоках. Галава клiента безжыццёва хiсталася з боку ў бок, застылыя абыякавыя вочы глядзелi ў столь, па твары, шыi, грудзях ручайкамi сцякала кроў.
– Ён не дыхае! – роспачна крыкнуў Iван i адвярнуўся, яго званiтавала.
Калеснiк агледзеў усiх злым, нерухомым позiркам, кiнуў на падлогу бутэльку з-пад шампанскага, з якой Ядзя колькi часу таму частавала лысага, сеў у крэсла, цяжка ўздыхнуў: