Некоторые события запоминаются на всю жизнь очень ярко и четко. Есть и у меня такая история. Обычно я её вспоминаю в компаниях, когда начинаются рассказы о всяких житейских приключениях.
2
Снежань 1978 года выдаўся снежным і вельмі сцюдзёным. На 30 снежня я атрымала запрашэнне на вяселле да суседа. З раніцы я пачала збірацца. Адпрасавала сваю самую лепшую сукенку, валасы накруціла на бігудзі, прыгатавала ўсе неабходнае, каб потым нічога не забыць. І вось я ўжо амаль гатова. Стаю перад люстэркам, прыхарошваюся.
Тут адчыняюцца дзверы, і заходзіць мая старэйшая сястра. Яна вярнулася з працы. Мая сястра працавала ў той час на станцыі хуткай дапамогі. Яна крытычным позіркам аглядае мяне і кажа: «Пераапранайся! На вуліцы страшэнны мароз. Сення вось такую ж красуню прывезла, панчохі да ног прымерзлі. Ты хочаш такога?»
Хуценька прыйшлося пераапрануцца, каб не змерзнуць. Сястра яшчэ раз абгледзела мяне і засталася задаволенай.
Раней вяселлі ў вёсцы гулялі аж тры дні. Паўтара дня госці гулялі ў маладай, а потым усе ехалі да маладога. Спачатку ўся моладзь, што была запрошана з боку маладога, збіралася ў яго дома. Накрывалі стал, выпівалі па чарцы, закусвалі і ехалі выкупляць маладую.