Вось і мы сабраліся ў майго суседа. А мы – гэта вясковыя хлопцы і дзяўчаты. Сярод іх дзве мае сяброўкі Іра і Вольга. Іра мая суседка. У Іры есць хлопец Юра, якога запрасілі на вяселле, але ён адмовіўся. Ен не вясковы, а з горада. Юра музыка, грае на гітары. У яго канцэрт.
Зімовыя дні кароткія. На вуліцы мароз -30, снега намяло вялікія гурбы. Зіма. А да нявесты трэба ехаць у другую вёску. Калі напрамкі цераз рэчку і лес, то кіламетраў сем, а калі па дарозе на машыне, то добрых пятнаццаць. Таму трэба было спяшацца.
З дома выйшлі ўжо прыцемкам. Цяпер легкавікі не дзіва, а тады на ўсю вёску можа адзін і знойдзецца. Даўно гэта было, таму не помню, куды дзеўся жаніх, а мы пагрузіліся ў кузаў грузавой машыны, пакрыты брызентам і абсталяваны месцамі для сядзення. У асноўным тут была моладзь: хлопцы і дзяўчаты. Яшчэ з намі ехаў гарманіст. Якое вяселле без гарманіста!
А яшчэ з намі ехала такая тоўстая разбітная цётка. Яна адразу пачала пець. Я раней ведала шмат песен, але песні, што спявала гэта кабета, я чула ўпершыню. Гэта вельмі старыя вясельныя песні. Перад дарогай хлопцы, ды і цетка ўжо добра пагрэліся, таму цётка пела, гарманіст граў, а астатнія раўлі як ўмелі. Цетка нам казала: «Ой добра, добра падпяваеце!» Мы смяяліся і зноў, калі цётка зацягвала «Оооо…», раўлі дзікімі галасамі.
Калі прыехалі ў вёску, нас там ужо чакаў жаніх. Як і на ўсіх вяселлях, спачатку выкупілі маладую, потым у сельскім савеце маладых зарэгістрывалі і павіншавалі. Ну а потым за стол.
Вяселле пела і плясала ўжо гадзіны чатыры, як раптам адчыняюцца дзверы і на парозе з’яўляецца Юрык. Ен адыграў канцэрт і вырашыў прыйсці на вяселле. Мы ашалелі. Відаць яму не давала спаць рэўнасць. Як ен знайшоў дарогу? А Юрык у валёнках, цеплай куртцы, мехавой шапцы, і шалік завязаны да самых вачэй. Шапка, шалік – усе пакрыта шэранем. Змерзлага Юрыка хуценька ўсадзілі за стол адагравацца.
Часам к двум ночы вяселле пачало заціхаць. Пачалі размяркоўвацца на начлег. Нас сабралася шэсць чалавек: я, мае сяброўкі Іра і Вольга, яшчэ адна дзяўчына Света, яе хлопец і Юрык. На начлег нас узяла маладая кабета. Сказала, што жыве яна на другім канцы вескі, але мы пройдзем кароткім шляхам праз яр.
Выйшлі на вуліцу. Неба яснае зорнае, мароз трашчыць, снег рыпіць. Па вузенькай сцежачцы бяжым за гаспадыняй. Дабеглі да яра, спусціліся, чуем нехта нас кліча. Бачым, а недалёка ад сцежкі хлопец на чатырох у снягу стаіць, а ўстаць не можа. Хлопцы падбеглі, глядзяць – наш, з вяселля. Гаспадыня кажа, каб і яго валаклі, не кідаць жа чалавека на марозе.