Читать Хлопчыкi i дзяўчынкi - Яўген Аснарэўскі

Хлопчыкi i дзяўчынкi

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Хлопчыкi i дзяўчынкi" автора Яўген Аснарэўскі. Общий объем текста составляет эквивалент 40 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанр наиболее вероятно можно определить как современная русская литература. Книга была добавлена в библиотеку 06.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў – Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне.

Книга Хлопчыкi i дзяўчынкi онлайн бесплатно


© Яўген Аснарэўскі, 2019


ISBN 978-5-4496-5845-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Яўген Аснарэўскі

Хлопчыкі і дзяўчынкі

2019


інтро


Неяк я – валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік – мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне:

– Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?

– Не, вядома, – сказаў я. – Сёння я раскажу табе восем істэрый… ой, гэта значыць гісторый.

– Так гісторый цi істэрый?

– Можна сказаць і так, і так, – адказваў я.

– Ну давай, расказвай, – сказаў мне мой сябар просты пісьменнік.


Максiмка


Добры дзень, дарагія мае! Кланяюся ўсім тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максімка Багушэвіч. Ад нараджэння мне адзінаццаць гадкоў, а нарадзіўся я ў 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлівы не па гадах і што мне трэба шмат чытаць і вучыцца прыгожа пісаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пісьменнікам. Мне насамрэч вельмі падабаецца пісаць і ад таго я вырашыў весці дзённік. Для гэтай справы тата даў мне свой сшытак. Ён вельмі добры і вялікi. Я мяркую, калі-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае і таму напісаў, што кланяюся таму, хто яго чытае.


13 сьнежня, год 1918

Мой тата ўжо месяц таму прапаў. Пайшоў у лес па дровы, і не вярнуўся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму і адправілі мяне ў прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса і Глеба. Стаіць ён на гары над самым Нёманам, які я вельмі люблю. Раней мы лавілі ў Нёмане рыбу з маім старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаў, што Нёман – наш бацька, а потым смешна махаў рукамі і паўтараў вельмі грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалі шмат. Аднойчы злавілі нават велізарнага шчупака. Казаў Лёвушка, што гэты шчупак паўпуда вагой. Я дык браць яго баяўся. Вельмі ўжо ў яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяўся з мяне. Лёвушка мой загінуў на вайне з немцамі. Цяпер у мяне толькі тата.


20 снежня, год 1918

У прытулку ўбачыў я сцяг. Белы, а пасярэдзіне чырвоная паласа. Вісіць ён на самой браме. Ніколі такога не бачыў, але мне ён чымсьці спадабаўся. У нас ёсць школа, а ў ёй выкладае вельмі добрая настаўніца, якую я клічу цёткай. Цётка Тэкля Станішэўская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмі люблю цётку Тэклю і баюся яе. Адзін хлопчык сказаў мне, што яна першая настаўніца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта ўзяў. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёў яму гэта. Мой тата казаў, што я павінен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмі падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлі і продкаў.


Читайте также
Кланы и их владения, игра интриг и мелких войн. Все это мелочно, все это порочно. Я никогда не понимал, зачем все это, я всегда презирал главную вет...
Примечания автора: Внимание!!! В книге присутствуют в умеренном количестве жестокость, насилие, р...
Если в знаменитом «Патруле Времени» герои Андерсона, охраняя будущее от прошлого, действуют в мире историческом и вполне реальном, то в романах, предс...
16
Данная книга включает в себя 16 посмертных иероглифов поэта Синдзи Араи, оставленные им по пути к воротам Расемон. Для широкого круга читателей.
У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзен...
У цэнтры сюжэту пісьменнік Тэт і яго вучаніца Альфа. Двое герояў вядуць гутаркі, у якіх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае...
У кнізе прадстаўлены як папулярныя, так і нестандартныя пытанні па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Што азначае слова Літва? Ці праўда, што літоў...