Читать 36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага - Яўген Аснарэўскі

36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага" автора Яўген Аснарэўскі. Общий объем текста составляет эквивалент 85 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанр наиболее вероятно можно определить как общая история. Книга была добавлена в библиотеку 12.09.2024, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

У кнізе прадстаўлены як папулярныя, так і нестандартныя пытанні па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Што азначае слова Літва? Ці праўда, што літоўцы захапілі Наваградак? Як жылося жанчынам ВКЛ? Ці было ў Літве паляванне на ведзьмаў? Хто з вялікіх князёў адрозніваўся розумам? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае аўтар кнігі, цытуючы асабіста перакладзеныя ім, надзейныя дакументы.

Книга 36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага онлайн бесплатно


© Яўген Аснарэўскі, 2024


ISBN 978-5-0064-5262-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Уступ

Як зроблена нудная кніга пра гісторыю дзяржавы?

На думку аўтара, нудная кніга ўключае сухі тэкст, бясконцыя цытаты з даўно неактуальных працаў, памылковыя дадзеныя, якія вандруюць з публікацыі ў публікацыю…

Але аўтар гэтых радкоў вырашыў напісаць нянудную кнігу!

Таму чытач не сустрэне тут паслядоўнага выкладу тых падзей, якія даўно апісаны ў іншых выданнях. Кароткі храналагічны выклад гісторыі Княства можна знайсці нават у вікіпедыі, але гэтая кніга прапануе чытачу іншае.

Аўтар, у канве акадэмічнай навуковай працы, канцэнтраваўся на развянчанні гістарычных міфаў, вылучэнні гіпотэз і асвятленні менш вядомых фактаў аб Вялікім княстве Літоўскім. Але інфармацыя тут дадзена ў навукова-папулярным ключы. Такім чынам, кніга спалучае ў сабе як прыкметы строга навуковай працы, так і навукова-папулярнага выдання.

Такі падыход дазваляе аўтару спадзявацца, што кніга не стоміць непрафесійнага гісторыка, але пры гэтым будзе нечым карысная і прафесіяналам нашага цэха.

Для кнігі была адабрана некаторая колькасць пытанняў, з ліку дасланых аўтару – як стандартных, так і даволі арыгінальных.

Валодаючы дастатковай кваліфікацыяй для ўласных даследаванняў і навукова-крытычнага падыходу да матэрыялаў аўтар шануе сцісласць. Таму, падчас працы над дадзенай кнігай, не ставілася задача стварыць вялізнае па аб'ёме выданне, пры гэтым перапісаўшы ў яго дзясятак працаў іншых гісторыкаў.

У якасці доказаў, тут выкарыстаны пэўныя дакументы, а гіпотэзы аформлены як гіпотэзы, а не «абсалютная ісціна».

Усё, вядома ж, для таго, каб стварыць максімальна аб'ектыўны аповед пра мінулае.

Працягваючы нясціпла хваліць сваю працу, аўтар адзначыць, што стараўся захоўваць «нацыянальную нейтральнасць».

Не сакрэт, што еўрапейская дзяржава, якой прысвечана гэтая кніга, да гэтага часу служыць прадметам спрэчак, і гэтыя спрэчкі, нярэдка, закранаюць нацыянальныя сімпатыі спрачальнікаў; гэта значыць, палемісты імкнуцца давесці, што Вялікае княства Літоўскае павінна з'яўляцца спадчынай менавіта іх народа.

Аўтар знаёмы з літоўскімі, беларускімі, польскімі і рускімі публікацыямі і канцэптамі, якія тлумачаць, што з сябе ўяўляла ВКЛ. І таму чытач зможа ўбачыць на старонках дадзенага выдання ідэі з розных гістарыяграфічных прастор, прычым кожная з іх была падвергнута крытычнаму аналізу, а не проста бяздумна ўпісана ў новы тэкст.


Читайте также
Кражи часов оказываются частью схемы похищения редкого артефакта —«Золотого меридиана», спрятанного в одном из экземпляров. Артефакт связан с тайным о...
Когда молодая писательница решила слетать в тайгу за «атмосферой для книги», она даже не подозревала, что окажется одна посреди дикого леса, будет зам...
Прошлое и будущее. Как хочется верить, что будущее будет намного лучше, спокойнее и счастливее. Все, что плохого произошло в прошлом, никогда не верне...
Рассказ, который начинает новую волшебную историю. Данное произведение расскажет о тяжёлом событии, произошедшем с маленькой девочкой, о том, как вели...
У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзен...
Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка...
У цэнтры сюжэту пісьменнік Тэт і яго вучаніца Альфа. Двое герояў вядуць гутаркі, у якіх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае...