Читать Захад Беларусi: гiстарычны пазл - Яўген Аснарэўскі

Захад Беларусi: гiстарычны пазл

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Захад Беларусi: гiстарычны пазл" автора Яўген Аснарэўскі. Общий объем текста составляет эквивалент 100 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанр наиболее вероятно можно определить как общая история. Книга была добавлена в библиотеку 09.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

У кнігу ўвайшлі гістарычныя нататкі, прысвечаныя заходнім абласцям Беларусі. Лёгкай мовай аўтар расказвае пра яркія падзеі, якія адбываліся на Гродзеншчыне і Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаўчыц», візіты ў Гродна французскіх каралёў і рускіх цароў, патрабаванні Брэсцкай уніі, ролю пінчукоў у стварэнні ВКЛ і многае іншае. Выданне змяшчае вялікі аб'ём цытат з гістарычных дакументаў і рэдкія ілюстрацыі.

Книга Захад Беларусi: гiстарычны пазл онлайн бесплатно


© Яўген Аснарэўскі, 2023


ISBN 978-5-0059-9119-5

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Prologo

Чытач ужо меў магчымасць заўважыць назву гэтага ўступа: Prologo. Гэта не што іншае, як «пралог» на мове эсперанта. Дадзены выбар не выпадковы, бо стваральнік эсперанта – Людвіг Заменгоф, як вядома, быў ураджэнцам Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, працаваў таксама і ў самім Гродне, а значыць, яго вынаходства – частка таго гістарычнага пазла, які чытачы змогуць акуратна збіраць, гартаючы старонкі дадзенай кнігі. У часы Заменгофа Захад цяперашняй Беларусі знаходзіўся ў складзе адной адміністрацыйнай адзінкі з цэнтрам у старажытным Гродне. Менавіта пра беларускі Захад і пойдзе гаворка ў ніжэй прадстаўленых раздзелах кнігі.

Выданне не з'яўляецца турыстычным даведнікам, і аўтар не ставіў сабе задачу расказаць пра ўсе вёскі ці нават буйныя гарады на беларускім Захадзе. Аднак мы паспрабуем разгледзець бліжэй гісторыю гэтага краю, знайшоўшы адрозненні і падабенства ў асобных кутках Гродзешчыны і Брэстчыны, і перш за ўсё звернем увагу на найбуйнейшыя гарады рэгіёну.

Брэст і Гродна… Стагоддзямі тут адбываліся лёсавызначальныя для цэлых народаў падзеі! Гродна, разам з Навагрудкам і іншымі гарадамі Панямоння, знаходзіўся ў эпіцэнтры дзяржаўна-утваральных працэсаў Вялікага княства Літоўскага. Тут была заключана адна з сямі гістарычных уній ВКЛ і Польшчы: Гродзенская унія 1432 года, а яшчэ раней вялася праца над Віленска-Радамскай уніяй 1401 года. У Гродне праходзілі сеймы ВКЛ, сеймы Рэчы Паспалітай, у тым ліку і апошні сейм аб'яднанай дзяржавы. У гэтым горадзе адрокся ад стальца апошні вялікі князь літоўскі і кароль польскі.

У Брэсце таксама праходзілі сеймы ВКЛ і вырашаліся найважнейшыя для народаў Кароны і Княства пытанні. У Брэсце была заключана знакамітая царкоўная унія 1596 года, а праз некалькі соцень год тут заключылі Брэсцкі мір паміж расійскімі бальшавікамі і так званымі Цэнтральнымі дзяржавамі.

У гэта выданне ўвайшлі невялікія па памеры нататкі, у рамках якіх прадстаўлены даволі значны аб'ём цытат з гістарычных дакументаў, што можа быць цікава не толькі людзям без гістарычнай адукацыі, але і калегу гісторыку. Пераклад, у тым ліку і вершаваны, выкананы аўтарам.

У кнізе паказаны падзеі самых розных гадоў… Сівое і малавядомае XIII стагоддзе. Больш даследаванае XVI. Галантнае XVIII. Прыцемненае жахам сусветных войнаў XX. Але, як нярэдка бывае, з агульнай карціны выпадае XXI стагоддзе… І таму аўтар паспрабуе выправіць гэта, дадаўшы ў дадзены пралог асабістую гісторыю!


Читайте также
Девушка по имени Полина переехала в большой город для поиска новой работы. Случайная встреча, повлекшая за собой череду непредсказуемых событий, дру...
В жизни Мацумото появляется всё больше новых людей, впечатлений и соблазнов. Он не спешит меняться в угоду чужим интересам, но любая игра диктует не...
Душа моя латает дыры в холодном хмуром октябре. Ах, где, скажите, взять мне силы не припасть навек к земле. Бывает, днём смотрю на небо, Пытаюсь Божен...
В центре повествования – российская военно-политическая разведка в среднеазиатском регионе. Книга адресована всем, кто интересуется отечественной исто...
Хлопчыкі і дзяўчынкі – кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата часоў БНР, беларускамоўны міліцыянт, жонка чыноўніка...
У цэнтры сюжэту пісьменнік Тэт і яго вучаніца Альфа. Двое герояў вядуць гутаркі, у якіх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае...
У кнізе прадстаўлены як папулярныя, так і нестандартныя пытанні па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Што азначае слова Літва? Ці праўда, што літоў...