Читать Мерэйна Патэстас - Яўген Аснарэўскі

Мерэйна Патэстас

На данной странице вы можете читать онлайн книгу "Мерэйна Патэстас" автора Яўген Аснарэўскі. Общий объем текста составляет эквивалент 35 бумажных страниц. Произведение многоплановое и затрагивает разнообразные темы, однако его жанры наиболее вероятно можно определить как юмор и сатира, мистика, современная русская литература. Книга была добавлена в библиотеку 09.08.2023, и с этой даты любой желающий может удобно читать ее без регистрации. Наша читалка адаптирована под разные размеры экранов, поэтому текст будет одинаково хорошо смотреться и на маленьком дисплее телефона, и на огромном телевизоре.

Краткое описание

Сборник концептуальных рассказов на белорусском языке, связанных общими героями. Вечные темы, такие как любовь и ненависть, верность долгу и предательство, показаны в мире, созданном с помощью элементов белорусского и литовского фольклора.

Книга Мерэйна Патэстас онлайн бесплатно


© Яўген Аснарэўскі, 2022


ISBN 978-5-0056-6749-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Медальён

Дождж сек зямлю з усіх сіл. Ён нiбыта хацеў разбіць усё, што ўдалося стварыць прыродзе і чалавецтву на тым кавалачку сушы, які называюць Беларусь. Але нават халоднае і сырое надвор'е беларускага лістапада, было для мяне вельмі прыемным. Я ведаў, што такое жыццё ўдалечыні ад сваіх родных палёў і лясоў, азёр і рэк, усяго таго, што я памятаю і ведаю з ранняга дзяцінства. Пяць гадоў прыйшлося мне пражыць ў іншай краіне, пакуль я працаваў у аддзеле археалогіі буйнога львоўскага інстытута. У тыя гады, падчас навучання любімай справе, я быў шчаслівы. Археолаг, гэта, як казалі ў нас на курсе, шкодны лад жыцця, а не прафесія. Успамінаць Украіну мне і зараз вельмі прыемна. Палi чарназёму, цэркаўкі ў стылі ўкраінскага барока, вясёлы гоман і нораў украінцаў, што любілі размаўляць на сваёй роднай мове. У тыя вучнёўскія гады ўсё гэта рабіла мяне энергічным і натхнёным. Менавіта там, ва Украіне, мы раскапалі дзесяткі найцікавейшых курганоў. Але я сумаваў па радзіме і заўсёды ведаў, што абавязкова вярнуся.

Асаблiва моцны выбух грому прымусіў мяне здрыгануцца. Палявыя працы ў лістападзе – гэта, вядома, пазнавата. Пазнаю сваё роднае надвор'е! І я вельмі рады, што яно такое!

– Здаецца, сёння нам больш не пакапацца, – сказаў мне Юрась, падыходзячы бліжэй.

Мы сядзелі ў сваіх палатках, недалёка ад шэрага курганоў, размешчаных на ўскрайку невялікага лясочка. Я глядзеў на шпіль касцёла, што тырчаў над вяршынямі сосен. У невялікай вёсачцы, дзе стаяў касцёл, жыла, мабыць, толькi сотня чалавек, але храм у іх быў такi, што не адарваць вачэй – прыгожы і стройны, хоць і суровы, як каменная гара, якая ўздымаецца з зямных нетраў. У вушах булькатаў гук дажджу: бам-бам-бам. Мне ўжо хацелася, каб дождж стаў слабець, і няўрымслівы бубнач зайграў цішэй. Але затое паветра! Гэта проста так не патлумачыш тым, хто не быў падчас дажджу на ўскраіне беларускага лесу!

– Так, падобна, што на сёння ўсё! – адказаў я Юрасю.

Гэты Юрась – не самы мой любімы калега. Часам Юрка дазваляў сабе мець зносіны з чорнымі капальнікамі, а яшчэ быў схільны прыхаваць нешта з ліку самых значных знаходак. Каламутны хлапчук! Але гэта жыццё. Трэба ўмець нармальна камунікаваць з усімі.


Читайте также
Ивель – падальщица, с мёртвыми она обращается лучше, чем с живыми. Когда случайность уносит жизнь командующего армией, Ивель решает овладеть ворожбой...
Независимость, жизненный опыт, умение влиять на умы, имущество, банковский счет. Что из этого можно взять в другой мир? В этом теле чудесно все – и вн...
В этот сборник вошли загадки по Евангелию, разделённые для удобства на три части, каждая из которых так же состоит из нескольких подразделов. Сборник...
Все нормальные девушки мечтают о любви. Такой, чтоб до гроба, но с обязательным букетно-конфетным периодом. Вот и я… нормальная. Учусь в универе, встр...
У кнізе расказваецца пра тое, хто такія русіны, літвіны, літвіністы і інцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыў ВКЛ. Ці быў захоп літоў...
Гарадзенскі гісторык Мечыслаў нечакана знаходзіць каштоўны прадмет – сярэбраную капсулу з часоў Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас свайго палону...
Кніга вершаў. У выданне ўвайшлі паэма «Капернік у Гарце», аўтарскія тэксты песень і ўнікальны паэтычны пераклад рыфмаваных подпісаў да палатна «Танец...
Кніга знаёміць з гісторыямі каралёў, магнатаў і шляхты. Ад гучнага палітычнага забойства да сямейнай сваркі каралеўскай пары, ад інтрыг князёў да фрыв...
Кнiга вершаў. Складаецца кніга з трох частак, ці трох зайцоў. Сацыяльныя і рамантычныя элементы сплятаюцца ў вершах утвараючы адзінае цэлае – паэзію п...